Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намінальны сярэдні заробак у Беларусі зьніжаецца другі месяц запар

Беларускія рублі, архіўнае фота
Беларускія рублі, архіўнае фота

Пра падзеньне сьведчаць сьвежыя зьвесткі Белстату.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым 2026 года склала 2.743 рубля — на 14,1 менш (-0,5%), чым у студзені, сьведчыць Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені 2026 года сярэдні намінальны заробак склаў 2757,1 рубля.

У сьнежні 2024 года гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля; студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні— 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772, жніўні —2.762,7, верасьні — 2.746,4, у кастрычніку — 2.758,6, лістападзе — 2.703,7, сьнежні — 3.112,7.

Такім чынам, гэты індыкатар зьмяншаецца другі месяц запар, піша Позірк.

XS
SM
MD
LG