Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Беларусь выпускае затрыманыя літоўскія грузавікі, патрабуючы за іх стаянку вялікія грошы. ФОТА і ВІДЭА

Беларусь начала выпускать из страны задержанные литовские грузовики: что говорят перевозчики
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:16 0:00

Як Беларусь выпускае затрыманыя літоўскія грузавікі, патрабуючы за іх стаянку вялікія грошы: што кажуць перавозчыкі.

«Сума вар’яцкая» — так ацэньваюць літоўскія перавозчыкі новыя тарыфы, якія патрабуюць заплаціць за прымусовае захаваньне іх машын у Беларусі.

Пра тое, як Беларусь пачала выпускаць з краіны затрыманыя літоўскія грузавікі, патрабуючы за іх вялікія грошы, перадае «Настоящее время».

Улады Беларусі пачалі выпускаць з краіны літоўскія грузавікі, якія затрымалі і адправілі на стаянкі больш за чатыры месяцы таму пасьля рэзкага абвастрэньня адносін Менска і Вільні.

Аднак выезд каштуе грошай: ад транспартных кампаній беларуская дзяржава патрабуе аплаціць «штрафстаянкі», на якіх месяцамі вымушана стаялі гэтыя грузавікі. Перавозчыкі лічаць беларускія тарыфы завялікімі, і кажуць, што ня змогуць плаціць столькі, колькі патрабуюць беларускія ўлады.

Раней затрыманыя літоўскія грузавікі на мяжы
Раней затрыманыя літоўскія грузавікі на мяжы

Станіслаў — заснавальнік і ўладальнік транспартнай кампаніі «Sontransa» у Літве. Яго фірма працуе ўжо 30 гадоў, аўтапарк налічвае больш за 20 фур. З лістапада мінулага году амаль усе грузавікі кампаніі знаходзяцца ў Беларусі.

23 сакавіка Лукашэнка дазволіў літоўскім перавозчыкам забраць свае аўтамабілі з Беларусі — але толькі пры ўмове аплаты стаянкі за 4,5 месяца. Выніковы кошт гэтай «паркоўкі» для цягача з паўпрыцам беларускія ўлады вызначылі ў 47-48 эўра за суткі, цягача — 16 эўра, паўпрычэпа — прыкладна ў 32 эўра.

Станіслаў гаворыць, што для таго, каб аплаціць стаянку сваіх фур у Горадзенскай вобласьці і забраць машыны, яму трэба будзе заплаціць больш за 130 тысяч эўра. Такіх грошай у кампаніі няма, таму ёй давядзецца прадаваць частку машын, каб сабраць грошы і «выкупіць» хаця б частку сваіх грузавікоў у Беларусі.


Заснавальнік і ўладальнік транспартнай кампаніі «Сонтранса» ў Літве Станіслаў Сонгін
Заснавальнік і ўладальнік транспартнай кампаніі «Сонтранса» ў Літве Станіслаў Сонгін

«Чатыры з паловай месяцы аўтамабілі стаялі і не працавалі. Грошы вычарпаліся ў фірмы і атрымліваецца, што ў гэты момант у нас катастрофа фінансавая», — адкрыта кажа літоўскі прадпрымальнік.

Ён расказвае, што з-за таго, што машыны стаяць без працы ў чужой краіне, рэйсы не выконваюцца, і яму няма чым плаціць зарплаты супрацоўнікам. Таксама ў яго няма магчымасьці накіраваць у рэйс нават тыя некалькі грузавікоў, якія знаходзяцца не ў Беларусі: кожная новая паездка прадугледжвае выдаткі.

«Калі прададзім 50% аўтапарку, каб усё пакрыць — гэта будзе добра. Але я неяк лічу, што магчыма давядзецца прадаць нават больш, — падлічвае Кшыштаф Сонгін, дырэктар „Sontransa“. — Але 50% грузавікоў — гэта тое, што ў нас дакладна будзе прададзена, каб аплаціць рахункі за стаянкі і даўгі, якія ў нас зьявіліся».

Беларусь вызваляе затрыманыя літоўскія грузавікі
Беларусь вызваляе затрыманыя літоўскія грузавікі

На сустрэчы з дзяржаўнымі СМІ Лукашэнка пацьвердзіў, што літоўскія перавозчыкі прасілі зьнізіць цану «выкупу» на іх грузавікі:

«Мы вернем ім гэтыя фуры. Людзей шкада, палякаў, літоўцаў. Таму мы вернем. Яны просяць, каб кошты гэтыя зьнізілі на стаянкі, — пацьвердзіў Лукашэнка. — Мы разумеем, што калі гэтую цану зь іх узяць, то яны палову гэтых аўтамабіляў не забяруць. Ну мы ім эўрапейскую цану паставім».

Першапачаткова аплата «штрафстаянкі» ў Беларусі аднаго транспартнага сродку, па заявах беларускіх уладаў, павінна была каштаваць літоўскім перавозчыкам 120 эўра за дзень. Пасьля заявы Лукашэнкі аплата за стаянку была зьніжана ў тры разы. Але літоўцы ўсё роўна лічаць яе залішне высокай.

«За адзін аўтамабіль, за адну счэпку патрабуюць 163 беларускія рублі — гэта ў перакладзе 48 эўра. Гэта ён палічыў такі „паркінг“ па эўрапейскім кошце, — кажа Станіслаў з „Sontransa“. — Але ў Эўропе паркінг каштуе 10-15 эўра максымум. Сума варʼяцкая выходзіць для перавозчыкаў».

Кшыштаф Сонгін
Кшыштаф Сонгін

Прадстаўнікі «Sontransa» таксама расказваюць, што з машын, якія знаходзіліся на аплатнай і нібыта ахоўваемай стаянцы зьніклі многія рэчы і абсталяваньне, а з бакаў быў зьліты бэнзін. Гэтыя страты ім ніхто кампэнсаваць не зьбіраецца.

«Ёсьць знаёмыя, іншыя перавозчыкі ў якіх паліва зьнікла: цэлая тона. Зьніклі таксама агрэгаты ад прычэпаў, паўпрычэпаў», — распавядае Кшыштаф Сонгін, дырэктар «Sontransa».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG