Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі падоўжыў да верасьня забарону на вываз з краіны шэрагу тавараў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі падоўжыў да 22 верасьня часовую забарону на вываз з краіны больш за 200 відаў прадукцыі, у тым ліку, мэдычнай і мэталюргічнай, а таксама абсталяваньня, цяжкай будаўнічай, аўтамабільнай тэхнікі і мэталялому.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, дзеяньне забароны не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая вывозіцца зь Беларусі на падставе выдадзеных ліцэнзій.

Ухвальваючы рашэньне аб увядзеньні часовай забароны на вываз прамысловай прадукцыі, урад спаслаўся на норму, прадугледжаную ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 5 красавіка 2016 году № 124 «Аб дзяржаўным рэгуляваньня зьнешнегандлёвай дзейнасьці», які прадугледжвае магчымасьць увядзеньня такіх мер нетарыфнага рэгуляваньня датычна краін Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Раней Беларусь ужо абмяжоўвала вываз прадукцыі зь Беларусі. Упершыню гэтыя абмежаваньні былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 году для «абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG