Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, якія падробленыя купюры найчасьцей выяўляюць у беларускіх банках

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што летась супрацоўнікі беларускіх банкаў выявілі 567 падробленых грашовых знакаў, тым ліку, 561 банкноту і 6 манэт.

«Найчасьцей па-ранейшаму трапляюцца фальшывыя даляры ЗША — 87,1 % ад усіх падробак», — адзначылі ў Нацыянальным банку.

Найчасьцей выяўлялі фальшывыя купюры ў 100 даляраў (364 падробкі) і 50 даляраў (126).

Летась таксама выявілі па адной падробленай банкноце фунтаў стэрлінгаў і злотых.

У банку сьцьвярджаюць, што ў параўнаньні з 2024 годам колькасьць выяўленых фальшывых даляраў скарацілася на 167 адзінак, расейскіх рублёў — на 44 (да 28 у 2025 годзе), эўра — на 37 (да 54), беларускіх рублёў — на 1 (да 6 летась).

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG