Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарналыжны комплекс «Лагойск», які належыць Юрыю Чыжу, закрываецца пасьля 22 гадоў працы

У гарналыжным комплексе «Лагойск», 2017 год
У гарналыжным комплексе «Лагойск», 2017 год

З 23 сакавіка зарэзэрваваць нумар у гатэлі комплексу ўжо немагчыма.

Пра закрыцьцё гарналыжнага комплексу «Лагойск» паведамляецца на ягоным сайце:

«Зь вялікім шкадаваньнем паведамляем вам, што 31 сакавіка наш комплекс працуе апошні дзень. І гэта больш, чым проста канец сэзону. Гэта канец цэлага 22-гадовага этапу жыцьця Гарналыжнага спартова-аздараўленчага комплексу „Лагойск“. Мы ня ведаем, што будзе далей, але вельмі хочацца верыць, што гэта не канец і мы зноў сустрэнемся ва ўлюбленым усімі комплексе „Лагойск“», — сказана ў паведамленьні.

Прычыны закрыцьця не называюцца.

Гарналыжны спартова-аздараўленчы комплекс «Лагойск» быў адкрыты ў студзені 2004 году. Уласьнік комплексу — ТАА «Трайпл» бізнэсмэна Юрыя Чыжа, які страціў падтрымку Лукашэнкі і нейкі час быў зьняволены.

У 2023 годзе комплекс «Лагойск» выставілі на таргі, але не змаглі прадаць.

Канкурэнт «Лагойску» гарналыжны комплекс «Сілічы», які належыць кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, працягвае працаваць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG