Як паведамляе «Наша ніва» , прапанова зьявілася на пляцоўцы «Белрэалізацыі».
Таргі па комплексе пройдуць 1 лістапада, заяўкі будуць прымаць з 2 па 31 кастрычніка.
Пералік маёмасьці вялікі: гасьцявыя дамы на розную колькасьць нумароў, лазьня з трэнажэрнай заляй, саўна, пункт пракату на 1500 наведнікаў, парк вяровачных забаваў і пэйнтбол, мноства дзіцячых гарадкоў, шмат мэблі, музычнага абсталяваньня, некалькі атракцыёнаў і нават ветразевае абсталяваньне для дзіцячага карабля, а таксама сьнегавыя гарматы і горналыжныя трасы.
Уладальнік усёй гэтай маёмасьці — ТАА «Трайпл», якое належыць апальнаму буйному бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.
Пачатковы кошт — 23 998 669 рублёў (каля 7 мільёнаў 352 тысячаў даляраў).
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў