Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьнізіліся ўпершыню са сьнежня 2024 году

Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2026 года склалі 15 млрд. 242,1 млн. даляраў у эквіваленце.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на статыстыку Нацыянальнага банку.

На пачатак сакавіка золатавалютныя рэзэрвы (ЗВР) былі на ўзроўні 16 млрд. 366,7 млн. даляраў. Такім чынам, за сакавік яны зьнізіліся на 6,9% (-1 млрд. 124,6 млн.).

У апошні раз золатавалютныя рэзэрвы зьніжаліся ў канцы 2024 году, склаўшы на 1 сьнежня 8 млрд. 794,9 млн. даляраў (на 1 лістапада таго ж году — 8 млрд. 933,9 млн., зьніжэньне на 1,6%).

На нарадзе ў сярэдзіне кастрычніка 2025 году Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кіраўніку Нацбанку Раману Галоўчанку «патрошку пускаць у абарот» ЗВР і «дзейнічаць па-гаспадарску».

«Тое, што валюты больш зьяўляецца, гэта добра, — адзначыў Лукашэнка. — Але валюта павінна працаваць. І трэба мець запас столькі, колькі нам трэба».

На 1 студзеня сёлета ЗВР складалі 14 млрд 423 млн долараў. Рост з пачатку 2026 году — 819,1 млн (10,57%).

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG