Паводле ацэнак спэцыялістаў, цяпер ступень вывучанасьці пэрспэктыўных тэрыторый у краіне ўжо дасягае каля 70%. Каб наблізіцца да поўнай разьведкі, у бліжэйшыя гады плянуецца маштабная праграма бурэньня — у тым ліку будаўніцтва каля 355 эксплуатацыйных і 176 пошукава-разьведвальных сьвідравін.
Асноўныя работы сканцэнтраваныя ў Прыпяцкім прагіне — галоўным нафтавым рэгіёне краіны. Тут ужо праводзяцца сучасныя 3D-сэйсьмічныя дасьледаваньні, якія дазваляюць больш дакладна вызначаць месцы заляганьня вуглевадародаў. Тэктанічная структура займае амаль усю Гомельскую вобласьць, а таксама часткова - Менскую і Берасьцейскую.
Да 2030 года плянуецца ахапіць сэйсьмічнымі дасьледаваньнямі ўсе ключавыя зоны, а да 2035-га — стварыць поўную лічбавую мадэль рэгіёна. Экспэрты падкрэсьліваюць, што гаворка не ідзе пра «бясконцыя» запасы: Беларусь не зьяўляецца буйной нафтавай дзяржавай, але мэтай зьяўляецца максымальна поўнае вывучэньне і выкарыстаньне наяўных рэсурсаў. Агулам Беларусь займае 41-е месца ў сьвеце па запасах нафты.
Форум