Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр ЗША ў абменных пунктах Беларусі прадаюць даражэй за 3 рублі

У банку ў Менску. Архіўнае фота
У банку ў Менску. Архіўнае фота

Пачалося зьніжэньне курсу расейскага рубля, за ім рушыў і беларускі.

З 16 сакавіка пачаўся імклівы рост курсаў асноўных замежных валют на расейскім рынку. Эўра на міжбанкаўскім рынку падаражэў з 92 да 97,9 расейскага рубля, даляр за той жа час — з 79 да 85 рублёў.

Цэнтрабанк Расеі вызначыў 19 сакавіка курс рубля да даляра 83 да аднаго, да эўра — 94,6 да аднаго.

Беларускі рубель таксама пачаў зьніжэньне. Нацыянальны банк Беларусі зафіксаваў 16 сакавіка курс беларускага рубля 2,93 рубля за даляр, а на 19 сакавіка — 2,994 рубля за даляр.

Курс даляра ЗША ў абменных пунктах Беларусі перавысіў плянку ў 3 рублі, даляр цяпер можна набыць за 3–3,03 рубля. Курс эўра, зафіксаваны Нацбанкам, складаў 16 сакавіка 3,35 рубля за эўра, а 19 сакавіка — 3,45 рубля. У абменьніках цяпер эўра можна набыць за 3,48 беларускага рубля.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG