Як паведаміў Белстат, інвэстыцыі ў асноўны капітал у параўнаньні з студзенем–лютым 2025 году зьнізіліся на 7,1%.
У прыватнасьці, упалі на 9,5% інвэстыцыі ў будаўніча-мантажныя работы, на 3,8% — у набыцьцё машын, абсталяваньня і транспарту.
Інвэстыцыі, як меркавалі эканамісты Эўразійскага банку разьвіцьця (банк арганізацыі ЭАЭС), мелі б стаць адным з фактараў росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2026 годзе.
«Ва ўмовах рэалізацыі заплянаваных урадам інвэстыцыйных праектаў і павышэньня эканамічнай актыўнасьці ў Расеі чакаем росту ВУП у Беларусі на 1,8% у 2026 годзе», — пісалі аналітыкі ЭАБР, падсумоўваючы вынікі 2025 году.
Аднак ВУП Беларусі за студзень–люты ня вырас, а зьнізіўся на 1,2%.
У Беларусь у 2025 годзе паступіла 15,835 мільярда даляраў замежных інвэстыцыяў, годам раней гэты паказьнік складаў 12,376 мільярда. Сярод асноўных краін-інвэстараў называюцца Расея, Кіпр, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Кітай. Пры гэтым амаль 5 мільярдаў даляраў інвэстыцыяў прыпадае на Расею.
Форум