Гэта сума роўная 42-ум ВУП Беларусі.
Згаданая сума больш чым удвая большая за сукупны ВУП 44 найменш разьвітых краін сьвету, указана ў прэс-рэлізе Oxfam.
На долю 0,1% найбагацейшых людзей сьвету прыпадае каля 2,84 трлн даляраў — прыблізна 80% усіх грошай, якія захоўваюцца ў афшорах. Гэтая сума, па дадзеных Oxfam, перавышае памер капіталу найбяднейшай паловы чалавецтва, гэта значыць 4,1 млрд. чалавек. Прычым у 0,01% найбагацейшых людзей захоўваюцца 1,77 трлн. даляраў.
У якасьці мер барацьбы з ухіленьнем ад падаткаў Oxfam прапануе павысіць падаткі для 1% найбагацейшых людзей сьвету і ўвесьці падаткі на звышбагацьце. Сярод іншых ініцыятыў — умацаваньне міжнароднага супрацоўніцтва для ліквідацыі афшораў і дасягненьня большай фінансавай празрыстасьці.
Форум