Людзям, якія разглядаюць ЗША як адну з магчымых краін для пераезду, варта загадзя рыхтавацца да пераменаў і, магчыма, зьмяніць сваю міграцыйную стратэгію.
Злучаныя Штаты пільна сочаць за падрыхтоўкай да расейска-беларускіх ваенных вучэньняў «Захад-2017».
У сацыяльных сетках апазыцыйныя палітыкі выказаліся адносна распачатай беларускімі ўладамі «справы незалежных прафсаюзаў».
Суд у Цьвярской вобласьці Расеі арыштаваў актывіста партыі «Яблоко» Ўладзіміра Ягорава.
11 праваабарончых арганізацый выступілі з заявай, у якой патрабуюць ад беларускіх уладаў спыніць крымінальны перасьлед кіраўнікоў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
Адносіны Злучаных Штатаў і Расіі знаходзяцца на самым нізкім узроўні і гэта ўяўляе небясьпеку, напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў твітэры.
Мірончык завочна папярэдзіў дыпляматаў: невыкананьне правілаў дарожнага руху пагражае «трагічнымі наступствамі, ад якіх не абароняць ніякія імунітэты».
У КДК паведамілі, што крымінальная справа распачатая паводле фактаў нявыплаты падаткаў.
3 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Менска пачаўся працэс над відэаапэратарам тэлеканалу «Белсат» Аляксандрам Баразенкам. Вёў паседжаньне судзьдзя Дзьмітры Цыкал.
Лукашэнка запатрабаваў абнавіць дэкрэт № 3 да 1 кастрычніка — рыхтаваньне новай рэдакцыі «дэкрэту пра дармаедаў», кажа ён, ужо завершанае.
Лібэралы Літвы першымі сярод палітычных партыяў краіны абвясьцілі імёны прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2019г.
Пасьля заслухоўваньня дакладу пра дэмаграфічную сытуацыю ў Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дынаміку прыросту насельніцтва Беларусі трэба павялічваць
4 жніўня а 20-й гадзіне ў суполцы Грамадзкага сэктару атраду «Пагоня» ў Фэйсбуку адбудзецца наўпроставы відэаэфір з «Зубром», «Кітом» ды іншымі беларускімі добраахвотнікамі
Міністэрства замежных справаў Малдовы паведаміла расейскаму амбасадару, што віцэ-прэм’ера Расеі Дзьмітрыя Рагозіна абвясьцілі ў Малдове пэрсонай нон-грата. У адказ на гэта ў МЗС Расеі выклікалі амбасадара Малдовы і выказалі яму «рашучы пратэст».
Магілёўскі аблвыканкам не знайшоў падставаў адправіць у адстаўку старшыню Крычаўскага райвыканкаму Васіля Сысоева. Зварот за адстаўку чыноўніка падпісалі 418 жыхароў раёну. На думку незадаволеных грамадзянаў, Сысоеў не дае рады сваім абавязкам.
3 жніўня футбольны клюб «Дынама» (Менск) разам з культурніцкай арганізацыяй «Арт Сядзіба» ладзяць акцыю #беларускаястужка
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў «Акт аб супрацьдзеяньні супраціўнікам Амэрыкі пры дапамозе санкцыяў». Ён уносіць зьмены ў санкцыі супраць Ірану, Паўночнай Карэі і Расеі.
Польшча рыхтуе 10-гадовую праграму будаўніцтва АЭС магутнасьцю 1000 МВт (БелАЭС — да 2400 МВт) за 4,45 млрд даляраў (БелАЭС — да 10 млрд).
Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by.info Натальля Пічужкіна адпушчаныя пасьля допыту.
Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што ўвядзеньне новых санкцый ЗША паклала канец надзеям Крамля на паляпшэньне стасункаў зь дзейнай амэрыканскай адміністрацыяй.
2 жніўня ў офісах прафсаюзу РЭП у Менску і Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску адбыліся ператрусы. Сканфіскаваныя кампутары і фінансавыя дакумэнты.
2 жніўня Аляксандра Ярашука дапыталі ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю. У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Ярашук паведаміў, што ён даў паказаньні, падпісаў іх і на гэтым «пакуль пастаўлена кропка».
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс заявіў падчас візыту ў Чарнагорыю, што Злучаныя Штаты прымусяць Расею паплаціцца за свае дзеяньні.
На афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі зьявіўся адказ начальніка ўпраўленьня інфармацыі — прэсавага сакратара зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітрыя Мірончыка на пытаньне тэлеканала «Telesur»: «Як вы ацэньваеце выбары ў Канстытуцыйную асамблею, якія адбыліся ў Вэнэсуэле?»
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка 2 жніўня падчас сэлектарнай нарады жорстка скрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі і запатрабаваў, каб яны ўзначалілі ўборку ўраджаю.
Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра крымінальныя справы, заведзеныя супраць кіраўнікоў незалежнага прафсаюзу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка па ч. 2 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 году быў асуджаны паводле таго ж артыкула на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Дакумэнт абмяжоўвае максымальны памер інвэстыцыяў у нафтагазавыя праекты, а таксама дапускае ўвядзеньне пэрсанальных санкцыяў стасоўна расейцаў.
Віталь Цыганкоў і Валер Карбалевіч спрачаюцца, што могуць прынесьці Беларусі антырасейскія санкцыі ЗША.
Ператрусы 2 жніўня адбыліся ня толькі ў цэнтральных офісах Беларускага незалежнага прафсаюзу і прафсаюзу РЭП, але і дома ў некаторых іх прадстаўнікоў.
У цэнтральных офісах Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску і прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) у Менску адбыліся ператрусы, лідэраў выклікалі на допыты.
Што вядома пра вучэньні «Захад-2017», якія заявы робяцца наконт іх, які вайскова-палітычны кантэкст гэтых вучэньняў?
Магілёўскі праваабаронца Аляксандар Буракоў вінаваціць міліцыю ў распальваньні міжнацыянальнай варажнечы.
2 жніўня кіраўніцтва аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі перадае ў Генэральную пракуратуру Беларусі дзьве заявы.
Лукашэнка распараддзіўся адправіць усю замоўленую тэхніку гаспадаркам — калі не аплачаная, адпраўляць пад гарантыі аплаты ад старшыняў аблвыканкамаў і прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.
Пракуратура Санкт-Пецярбургу запатрабавала прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці паліцэйскіх за тое, што яны доўга трымалі ў пастарунках удзельнікаў антыкарупцыйнай акцыі 26 сакавіка.
Уладзімір Ягораў знаходзіцца ў СІЗА гораду Тарапец Цьвярской вобласьці — паведаміла Радыё Свабода ягоная расейская адвакатка Сьвятлана Сідоркіна.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў 2 жніўня ўказ № 274 пра дзяржаўную падтрымку маладым і шматдзетным сем’ям у будаўніцтве жытла. Сам указ яшчэ не апублікаваны, пра яго зьмест вядома толькі з паведамленьня прэс-службы Лукашэнкі
Ваенна-паветраныя сілы ЗША маюць намер закупіць для перавозкі прэзыдэнта Дональда Трампа два самалёты Boeing 747, пабудаваныя для расейскай авіякампаніі «Трансаэро».
Аляксандар Лукашэнка распачаў зранку 2 жніўня рэспубліканскую сэлектарную (тэлефонную) нараду ў пытаньнях уборкі ўраджаю.
Сэнат ЗША пераважнай бальшынёй галасоў зацьвердзіў 1 жніўня кандыдатуру Крыстафера Рэя на пасаду дырэктара ФБР. За яго прагаласавалі 92 члена верхняй палаты, і толькі пяць выступілі супраць.
Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што ён сам і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп «ня вельмі задаволеныя» законам пра новыя санкцыі супраць Расеі, прынятым Кангрэсам ЗША 27 ліпеня, «усё сьведчыць аб тым», што Трамп падпіша закон.
Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас распавёў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША 1 жніўня агучыў просьбу ўраду Літвы правесьці ў Кангрэсе адмысловыя слуханьні аб пытаньнях бясьпекі ў сувязі з будаўніцтвам Беларусьсю Астравецкай АЭС
Пра адмоўную рэакцыю Бэрліну паведамляе газэта Rzeczpospolita пад здымкам руін Варшавы, зьнішчанай нацыстамі падчас падаўленьня паўстаньня, 73-ю гадавіну якога сёньня адзначаюць у Польшчы.
Аляксандар Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую сэлектарную нараду па пытаньнях уборкі ўраджаю. Мінулая адбылася пяць гадоў таму. Яна цягнулася амаль 5 гадзінаў. Пра што тады казаў Лукашэнка? Пра што тады казаў Лукашэнка?
Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў, які спрабаваў схавацца ад перасьледу на тэрыторыі Беларусі, зьнік 29 ліпеня, і дагэтуль ягонае месцазнаходжаньне невядомае.
Гішпанскія і фінскія зьнішчальнікі былі адпраўленыя на перахоп трох расейскіх самалётаў, якія ляцелі каля эстонскай паветранай прасторы ў аўторак. Пра гэта гаворыцца ў заяве NATO.
Пра гэта Лукашэнка заявіў 1 жніўня на сустрэчы са старшынём Камітэту па кантролі і кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю пры Дзяржаўнай радзе КНР Сяо Яцінам.
Былы прэзыдэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі заявіў, што ўлады Украіны пазбавілі яго грамадзянства на падставе анкеты, якую запаўняў і падпісваў ня ён.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на гэтым тыдні падпіша закон аб узмацненьні санкцый супраць Расеі. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Тбілісі паведаміў віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс.
Чвэрць стагодзьдзя пасьля заканчэньня Халоднай вайны адносіны паміж ЗША і Расеяй дасягнулі сваёй найніжэйшай кропкі, піша амэрыканскае выданьне The Washington Post.
Загрузіць яшчэ