У заяве, накіраванай у парлямэнт Вялікабрытаніі намесьнікам міністра ў справах Брэксыту Джойсам Энэлэем, адзначаецца, што Лёндан і Брусэль маюць узаемныя абавязаньні, якія неабходна ўрэгуляваць.
Раней брытанскі ўрад апублікаваў законапраект аб выхадзе з Эўразьвязу. Дакумэнт прадугледжвае адмену ў будучыні дзеяньня акту аб Эўрапейскіх супольнасьцях 1972 году, на падставе якога краіна ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз, а таксама замену законаў ЭЗ брытанскімі.
Лейбарысты, лібэрал-дэмакраты і Шатляндыя заявілі, што не падтрымаюць законапраект.
Перамовы Лёндана і Брусэля аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу пачаліся 19 чэрвеня. Чакаецца, што яны працягнуцца два гады.