Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі скардзіцца, што ЗША не выдаюць візы расейскім дыпляматам


Паводле яе слоў, колькасны склад амэрыканскай амбасады ў Маскве вельмі моцна перавышае колькасьць супрацоўнікаў расейскай дыпляматычнай місіі ў Вашынгтоне, і Расея ў якасьці адной з мер у адказ можа «проста зраўняць пэрсанал».

У канцы сьнежня летась улады ЗША абвясьцілі пэрсонамі нон-грата 35 расейскіх дыпляматаў і зачынілі дзьве пасольскія дачы ў штатах Нью-Ёрк і Мэрылэнд. Вашынгтон заявіў, што меры прыняты ў адказ на меркаванае расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары і ціск на амэрыканскіх дыпляматаў. Расея тады адмовілася прымаць меры ў адказ, патлумачыўшы гэта тым, што ў далейшым будзе будаваць дачыненьні не з адміністрацыяй Барака Абамы, якая ўвяла санкцыі, але з адміністрацыяй Дональда Трампа. Аднак нядаўна кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што дзеяньні ў адказ усё ж рыхтуюцца.

У пятніцу намесьнік дарадцы прэзыдэнта ЗША Сэбасьцян Горка заявіў у інтэрвію тэлеканалу CNN, што адміністрацыя прэзыдэнта Трампа можа зьняць арышт з расейскай дыпляматычнай уласнасьці, калі Масква выканае свае абавязаньні па выкананьні рэжыму перамір’я ў Сірыі. Першы намесьнік старшыні камітэту міжнародных спраў Савета Фэдэрацыі Ўладзімір Джабараў назваў гэтыя ўмовы «шантажом».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG