Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію «El País» заявіў, што «ўрэгуляваньне ўкраінскага крызісу» будзе абмяркоўвацца падчас візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.
15–16 ліпеня ў Менску адбудзецца VII зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Кіраўніцтва міжнароднага грамадзкага абʼяднаньня мае намер зноў узьняць пытаньне аб «карце беларуса» ці хаця б аб пасьведчаньні беларуса.
Тактыка Расеі — вельмі ўзважаная — яны ведаюць, што прайграюць у адкрытай канфрантацыі (з Захадам), таму спрабуюць нападаць на лёгкія цэлі, там дзе адказ Захаду можа стаць больш слабым і неадназначным.
Вялікая Брытанія прызнала наяўнасьць даўгоў перад Эўразьвязам у сувязі з Брэксытам. Пра гэта паведамляе газэта The Financial Times.
Новым дырэктарам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) — інстытуцыі, якая лічыцца найбольш аўтарытэтнай у справе назіраньня за выбарамі, прызначаная Інгіб’ёрг Соўлрун Гістладоўтыр з Ісьляндыі.
Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч зьвярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, каб той патлумачыў матывы пільнай увагі з боку супрацоўнікаў КДБ да дзейнасьці арганізацыі.
Уцекачоў з Расеі нацыяналістаў Юрыя Горскага і Вячаслава Мальцава расейскія ўлады ў чацьвер ўнесьлі ў так званы сьпіс «тэрарыстаў і экстрэмістаў».
Менскі грузаперавозчык Сяргей Штода падзяліўся фатаздымкам, які са Смаленскай мытні даслаў калега. Пасьля праверкі ягоную фуру з грузам яблыкаў загналі на палігон зьнішчэньня санкцыйных прадуктаў, яблыкі выкінулі і раздушылі бульдозэрам.
У Азэрбайджане дзяржаўнае абвінавачаньне ў судзе папрасіла асудзіць блогера Аляксандра Лапшына да шасьці з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
Вашынгтон не выдае візы дыпляматам, якіх Расея накіроўвае ў ЗША замест высланых у сьнежні 2016 году. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава.
Дзень узяцьця Бастыліі — галоўнае нацыянальнага сьвята. У вайсковым парадзе з нагоды сьвята прынялі ўдзел больш за тры з паловай тысяч вайскоўцаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што запросіць расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна ў Вашынгтон, але не цяпер. Амэрыканскі лідэр сказаў пра гэта на прэс-канфэрэнцыі, якую даваў на борце свайго самалёта па шляху з Вашынгтону ў Парыж.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не адменіць санкцыяў супраць Расеі, калі Масква не пагодзіцца на вырашэньне канфліктаў ва Ўкраіне і Сырыі.
Вярхоўная Рада Украіны 13 ліпеня дала дазвол на прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці і арышт дэпутата ад «Апазыцыйнага блоку» Міхаіла Добкіна. Яго падазраюць у афэрах зь зямлёй.
Экспэрты Дзяржатамнагляду кажуць, што ўзмоцненыя меры бясьпекі пры перавозцы трэба толькі для таго, каб паліва не скарысталі ў іншых мэтах, акрамя загрузкі на АЭС.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Пол Раян заявіў, што сын амэрыканскага прэзыдэнта Дональд Трамп-малодшы павінен даць паказаньні на слуханьнях па сувязях атачэньня Дональда Трампа-старэйшага з Расеяй.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 13 ліпеня ў Віцебску сустрэўся з прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.
Кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер заклікаў Украіну ўзмацніць барацьбу з карупцыяй, якая перашкаджае краіне дамагчыся адпаведнасьці эўрапейскім нормам.
Беларуская АЭС плянуе напрыканцы ліпеня падаць у Дзяржатамнагляд дакумэнты, каб атрымаць ліцэнзію на эксплюатацыю першага энэргаблёку.
Эўрапейскі Зьвяз даў Вугоршчыне месяц на тое, каб урэгуляваць сытуацыю з законам аб адукацыйных установах, які супярэчыць эўрапейскім нормам.
У Парыжы адбылася сустрэча паміж прэзыдэнтамі Францыі і ЗША — Эманюэлем Макронам і Дональдам Трампам.
Алена Купчына прайграла змаганьне за пасаду старшыні АБСЭ. Былая віцэ-міністарка замежных справаў Беларусі ня здолела заняць ніводную з чатырох высокіх пасадаў у арганізацыі.
Генэральны сакратар NATO заклікаў Расею вывесьці «тысячы вайскоўцаў» з тэрыторыі Ўкраіны і спыніць падтрымку сэпаратыстаў.
Сёлета на дзейнасьць ураду патрацяць рэкордна нізкую суму за апошнія пяць гадоў. На ўсё пра ўсё заплянавана выдаткаваць толькі 188 тысяч даляраў.
Улады Ўкраіны пакуль не зьвярталіся ў Беларусь наконт свайго намеру забараніць уезд на сваю тэрыторыю, пачынаючы не пазьней за 1 студзеня 2018 году, замежным грамадзянам, якія ня маюць біямэтрычных пашпартоў.
13 ліпеня беларускія ўлады дашлюць афіцыйнае запрашэньне для вайсковых назіральнікаў з Нарвэгіі, Швэцыі, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы.
Амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Дзідзье Канэс у інтэрвію Свабодзе заявіў, што дачыненьні паміж Францыяй і Беларусьсю «дасягнулі той ступені даверу, якая дазваляе весьці шчыры дыялёг пра ўсе сюжэты».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён здолеў «вельмі добра паладзіць» са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным падчас іх «выдатнай» сустрэчы на мінулым тыдні ў Нямеччыне. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію заснавальніку рэлігійнага тэлеканалу CBN (Christian Broadcasting Network) Пэту Робэртсану.
Сёньня ў Беларусі з афіцыйным візытам прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон. Хто такі малдоўскі госьць, чым ён адрозьніваецца, а чым падобны да Аляксандра Лукашэнкі, зь якім сустракаецца. Цытаты і факты.
Міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч у час прыёму грамадзян у Савеце Міністраў заявіў пра магчымасьць некампэтэнтнасьці сваіх падначаленых.
Сябра Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША дэмакрат ад Каліфорніі Брэд Шэрман унёс у сераду ў Кангрэс прапанову аб імпічмэнце прэзыдэнта Трампа.
Агенцтва Reuters паведаміла, што ў акупаваны Расеяй украінскі Крым маглі даставіць насуперак санкцыям Эўрапейскага Зьвязу з суседняй Расеі яшчэ дзьве турбіны вытворчасьці нямецкай кампаніі Siemens да дзьвюх дастаўленых раней.
У Кангрэсе сьцьвярджаюць, што жорсткія захады падтрымаюць прадстаўнікі абедзьвюх партыяў.
Суд прысудзіў былому прэзыдэнта Бразыліі Луісу Інасію Лулу да Сілву 9,5 гадоў турмы, прызнаўшы яго вінаватым у карупцыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Улады Канады абвясьцілі аб зьняцьці гандлёвых абмежаваньняў зь Беларусі. Гэтае рашэньне ўступае ў сілу ў сераду, 12 ліпеня, з публікацыяй у афіцыйнай газэце Canada Gazette.
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак уключаны ў склад Рэспубліканскай грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Беларусі.
З 11 да 15 ліпеня ў Менску праходзіць ХІХ Усясьветны кангрэс расейскай прэсы. 238 удзельнікаў з 52 краін сьвету прадстаўляюць 213 расейскамоўных СМІ.
Акцыя пратэсту адбылася каля амбасады Беларусі у Брусэлі у панядзелак а 11.30. Удзельнікі акцыі трымалі фатаграфіі палітвязьняў і плякат зь іх імёнамі. Падчас акцыі мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Зьмітра Паліенку і Міхаіла Жамчужнага.
Амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Дзідзье Канэс у інтэрвію Свабодзе заявіў, што адносіны паміж Францыяй і Беларусьсю «дасягнулі той ступені даверу, якая дазваляе весьці шчыры дыялёг пра ўсе сюжэты».
Амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі Дзідзье Канэс дасьць інтэрвію Свабодзе ў жывым эфіры.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Мэланія Трамп плянуюць сёньня адправіцца ў Францыю з двухдзённым візытам.
МЗС Беларусі распаўсюдзіў камэнтар у сувязі з тым, што беларуская дыпляматка Алена Купчына не знайшла падтрымкі на выбарах генэральнага сакратара АБСЭ.
Новым генэральным сакратаром Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) стане швэйцарскі дыплямат Томас Грэмінгер.
Аляксандар Лукашэнка выступіў на адкрыцьці пленарнага паседжаньня Усясьветнага кангрэсу расейскай прэсы, які другі раз сабраўся ў Менску. Цытаты паводле БелТA i tut.by.
На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі беларускі амбасадар у Кітаі Кірыла Руды паскардзіўся на празьмерна пільны, як на яго думку, надгляд кітайскіх дэлегацыяў у Нацыянальным аэрапорце «Менск», перадае АНТ.
У аўторак парлямэнт Літвы зацьвердзіў структуру ўзброеных сілаў краіны і пляны арміі на 2023 год.
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон прыедзе з рабочым візытам у Беларусь 12–14 ліпеня, перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам заплянаваныя на 13 ліпеня ў Віцебску, у дзень адкрыцьця «Славянскага базару».
Кангрэс ЗША можа неўзабаве аднавіць працу над законапраектам аб санкцыях супраць расейскіх грамадзян і расейскіх кампаніяў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 11 ліпеня выключыла расейскую «Лябараторыю Касьперскага» з двух сьпісаў пастаўшчыкоў, якіх урадавыя ўстановы могуць выкарыстоўваць для набыцьця тэхналягічнага абсталяваньня.
Адобва бакі што ваявалі за ірацкі горад Мосул, учынілі злачынствы супраць цывільнага насельніцтва, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Загрузіць яшчэ