Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Мы ня прагнем уступленьня ў Эўразьвяз


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію «El País» заявіў, што «ўрэгуляваньне ўкраінскага крызісу» будзе абмяркоўвацца падчас візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.

«Калі два браты б’юцца, трэці павінен памірыць іх, — сказаў Уладзімер Макей, маючы на ўвазе Расею і Ўкраіну. — Мы не маглі застацца ўбаку».

Паводле Макея, Беларусь рыхтуе «новыя ідэі», каб надаць імпульс Менскім дамоўленасьцям, якія застопарыліся.

«Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб мірны працэс ва Ўкраіне працягваўся больш дынамічна, — сказаў міністар. — Абвастрэньне канфлікту, акрамя таго, што прыносіць эканамічныя страты, стварае ваенную небясьпеку».

Паводле міністра, ня ўсе вылучаныя раней кіраўніком Беларусі ініцыятывы былі падтрыманыя. Лукашэнка хацеў бы выступаць у ролі пасярэдніка ў канфлікце «больш рашуча».

Пра стасункі з Эўразьвязам і Расеяй

Уладзімер Макей сказаў, што разглядаецца магчымасьць павелічэньня тэрміну бязьвізавага ўезду ў Беларусь грамадзянаў ЭЗ.

«Вобраз Беларусі ў заходняй грамадзкай думцы мяняецца, — сказаў Макей. — Краіна цяпер знаходзіцца ў якасна іншай сытуацыі».

«Наша незалежнасьць умацавалася ў выніку нашых намаганьняў па разьвіцьці гандлёвых і гуманітарных адносін з эўрапейскімі і амэрыканскімі партнэрамі», — сказаў міністар.

«Мы ня прагнем уступленьня ў ЭЗ, але мы хочам больш актыўна ўдзельнічаць у працы інтэграцыйных аб’яднаньняў, якія ўзьніклі на постсавецкай прасторы, такіх як ЭАЭС, і ў той жа час цесна супрацоўнічаць з ЭЗ, паколькі гэта ўзмацняе нашу эканоміку, і эканамічны рост дазволіць нам умацаваць наш сувэрэнітэт і палітычную незалежнасьць, — сказаў Макей. — Мы ня маем намеру псаваць адносіны з Расеяй, бо гэта наш саюзьнік і наш галоўны партнэр, але мы хочам, каб наша эканоміка была больш дывэрсыфікаваная».

Пра расейскую вайсковую базу

У 2016 годзе Масква хацела разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі сваю авіябазу, але Лукашэнка гэтага не дазволіў.

«Новая замежная вайсковая база ў Беларусі ня мае сэнсу, таму што сучасная зброя дазваляе Расеі рэагаваць аднолькава хутка з уласнай тэрыторыі. Мы ня хочам быць новым раздражняльным фактарам у нашым рэгіёне», — сказаў Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG