Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме не дазволілі пікет супраць вучэньняў «Захад-2017» 


Павал Севасьцьян
Павал Севасьцьян

У адмове са Слонімскага райвыканкаму гаворыцца, што дакумэнты, дасланыя заяўнікамі для дазволу на пікет, не адпавядаюць артыкулу 5 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Паводле актывіста Паўла Севасьцяна, які атрымаў адказ з райвыканкаму, заяўку на правядзеньне пікету яны падавалі згодна з законнымі патрабаваньнямі, а ў адмове ім нават не напісалі, што канкрэтна не адпавядае закону.

«Гэта адмова нас не зьдзівіла, паколькі ўлады Слоніма на працягу многіх гадоў не дазваляюць аніякіх пікетаў у горадзе сябрам апазыцыі. І рэальнага ўплыву на ўлады сёньня ніхто ня мае — яны самі сабе Закон. Праўда, інфармацыя аб тым, што ў Слоніме ёсьць людзі, якія выступаюць супраць сумесных з Расеяй вайсковых вучэньняў, усё ж ў сеціве разыходзіцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG