Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь не прапусьцілі архіяпіскапа Логіна. Макей абяцаў разабрацца


Сьвятаслаў Логін, архіўнае фота
Сьвятаслаў Логін, архіўнае фота

На VII Зьезд беларусаў сьвету, што пачаўся ў Менску 15 ліпеня, не даехаў Архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай царквы Сьвятаслаў Логін. Прадстаўніца беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка заявіла на Зьезьдзе, што Логіна не прапусьцілі ў Беларусь памежнікі, калі ён ехаў з Украіны.

Архіяпіскап Логін пазьней паведаміў Радыё Свабода, што беларускія памежнікі паводзіліся карэктна, але прычыны забароны ўезду ў Беларусь, як і тэрміну забароны назваць не змаглі, бо, паводле іх словаў, яны гэтага ня ведаюць самі. Верагодна, што ён уключаны ў беларуска-расейскі сьпіс людзей, якім забаронены ўезд на тэрыторыю так званай «Саюзнай дзяржавы». Логіна ўжо не пускалі ў Беларусь у 2015 годзе, калі ён ехаў з Чарнігава да маці, якая жыве ў Беларусі.

Уладзімер Макей на Зьезьдзе беларусаў сьвету
Уладзімер Макей на Зьезьдзе беларусаў сьвету

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў на кангрэсе, што будзе разьбірацца з кожным падобным выпадкам, але ня бачыць праблемы з уездам замежнікаў (у прыватнасьці, украінцаў) празь беларуска-расейскія сьпісы:

«Ёсьць адназначнае разуменьне таго, што гэта не павінна рабіць нейкія перашкоды для дыялёгу між Беларусьсю і Ўкраінай, — казаў Макей журналістам. — Мы будзем сустракацца ў бліжэйшы час з украінскімі партнэрамі, будзем абмяркоўваць гэтае пытаньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG