Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей на Зьезьдзе беларусаў сьвету: «Я згодны з Алексіевіч, што досыць у Беларусі рэвалюцыяў»


Зьезд беларусаў сьвету, Менск. Выступае міністар замежных справаў Ўладзімер Макей

У Менску 15 ліпеня пачаў працу VII зьезд беларусаў сьвету. На яго вылучылі 160 дэлегатаў з замежжа і 145 зь Беларусі. На адкрыцьцё прыехаў міністар замежных справаў Уладзімер Макей.

«Ад 3 да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой — гэта велізарная сіла, — сказаў Макей на адкрыцьці зьезду. — Я згодны са Сьвятланай Алексіевіч, якая неаднойчы казала, што напэўна досыць у Беларусі войнаў, досыць рэвалюцыяў. Мы павінны зрабіць усё, каб нашая краіна разьвівалася эвалюцыйным шляхам».

Алена Макоўская, старшыня рады ЗБС «Бацькаўшчына» агучыла тэму сёлетняга зьезду: «Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасьць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасьці і стратэгіі разьвіцьця»,

Радзім Гарэцкі, былы прэзыдэнт ЗБС «Бацькаўшчына» заклікаў да аб’яднаньне беларусаў дзеля далейшай пабудовы незалежнай дзяржавы. Ён адзначыў, што сёлета час найважнейшых юбілеяў: 500-годзьдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукаваньня, 100 годзьдзе ўсебеларускага народнага зьезду, які падмуркам абвяшчэньня БНР, 80-годзьдзе піку сталінскіх рэпрэсіяў.

Сёньня пачаў працу ўжо сёмы Зьезд беларусаў сьвету. Першы прайшоў у 1993 годзе, ён сабраў больш за 1300 дэлегатаў з замежжа.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG