Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч просіць старшыню КДБ патлумачыць матывы вярбоўкі актывістаў руху «За свабоду»


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч зьвярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, каб той патлумачыў матывы пільнай увагі з боку супрацоўнікаў КДБ да дзейнасьці арганізацыі.

У заяве Губарэвіч адзначае, што цягам апошняга году назіралася «надзвычайная цікаўнасьць» КДБ да дзейнасьці руху «За свабоду».

Ён піша, што супрацоўнікі КДБ прыходзілі для размовы да сяброў руху — на месца вучобы Вадзіма Бабіна і на працу да Вадзіма Левон. Таксама ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Менскага раёну выклікалі Вікторыю Таболіч.

«Мэтай гэтых сустрэчаў было атрыманьне інфармацыі пра нашу арганізацыю і вярбоўка інфарматараў», — заявіў Юрась Губарэвіч.

Ён прапанаваў старшыні КДБ адкрытую сустрэчу ў прысутнасьці журналістаў, каб адказаць на ўсе пытаньні. Губарэвіч спадзяецца, што Вакульчык патлумачыць яму матывы «такой пільнай увагі з боку супрацоўнікаў КДБ да дзейнасьці нашай арганізацыі».

«У выпадку, калі гэта былі ня вашы супрацоўнікі, прапаную распачаць праверку па факце незаконнай дзейнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў невядомай спэцслужбы, якая прыкрываецца назвай КДБ», — дадаў Юрась Губарэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG