Амаль аднагалосна ўхвалены Кангрэсам ЗША законапраект аб санкцыях сьведчыць пра імкненьне амэрыканскага народу дамагчыся ад Расеі дзеяньняў, накіраваных на паляпшэньне дачыненьняў са Злучанымі Штатамі.
На 1 ліпеня 2017 году ў Беларусі дзейнічала 140,2 тысячы юрыдычных асоб і 245,3 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Падазраваны ў нападзе на людзей у супэрмаркеце Гамбургу быў вядомы праваахоўным органам як ісламіст, паведамілі ў паліцыі. У выніку нападу ў пятніцу адзін чалавек загінуў, яшчэ шасьцёра атрымалі раненьні.
Бязьвізавы рэжым уезду ў Беларусь ужо паказаў сябе добрым інструмэнтам разьвіцьця турызму і бізнэсу, заявіў міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко 29 ліпеня перад журналістамі на фэстывалі «ПраНеба» на аэрадроме Баравая пад Менскам.
Кітай і Расея зьяўляюцца асноўнымі краінамі, якія эканамічна спрыяюць разьвіцьцю паўночнакарэйскай ядзернай і ракетнай зброі, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан.
Крэдыт Экспартна-імпартнага банку Кітаю на суму 192 млн 713,7 тыс. даляраў ЗША будзе выдзелены ТАА «Амкадор-Маш» на будаўніцтва заводу спэцыяльных машын у Калодзішчах.
Іранскі корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў, што авіяносец ВМС ЗША наблізіўся да патрульнага карабля Ірану і зрабіў папераджальны стрэл.
Дакумэнт зацвярджае санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаній, уведзеныя прэзыдэнтам Абамам, а таксама пашырае рэжым санкцый.
80 ваеннаслужачых і 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі дапамагаюць на палях. Такое даручэньне Ўзброеным сілам даў Савет Міністраў Беларусі.
Фінляндыя сёлета адзначае 100 гадоў ад абвяшчэньня незалежнасьці. Цягам 2017 году ў Фінляндыі і ў сотні іншых краінаў пройдзе больш за 3000 сьвяточных імпрэзаў. У Беларусі самая вялікая зь іх — фэстываль фінскага танга ў цэнтры Менску — адбываецца 29 ліпеня.
Паўночная Карэя правяла яшчэ адзін запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, паведаміў прэмʼер-міністар Японіі Сіндзо Абэ.
Рэйсавы пасажырскі самалёт з віцэ-прэм’ерам Расеі Дзьмітрыем Рагозіным на борце, які накіроўваўся ў Малдову, не прапусьцілі ў сваю паветраную прастору ўлады Румыніі.
Беларусь пасьпяхова правяла перамовы аб далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
Замежным сьвятарам не даюць дазволу служыць у Беларусі, і гэта застаецца адной з галоўных праблемаў Каталіцкага касьцёлу, заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Улады Расеі забаранілі амэрыканскім дыпляматам карыстацца дачай пад Масквой і складам у Маскве.
Старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч празь пяць гадоў пасьля запуску ў космас Беларускага касьмічнага апарату (БКА) заявіў пра пашырэньне касьмічных плянаў Беларусі.
Сэнат ЗША ў ноч на 28 ліпеня адхіліў законапраект, які прадугледжваў адмену часткі так званай Obamacare — рэформы сыстэмы аховы здароўя, якая праводзілася падчас кадэнцыі прэзыдэнта Барака Абамы.
Уладзімір Пуцін 26 ліпеня падпісаў закон аб абʼяднаньні расейскіх і армянскіх войскаў у адмысловую групоўку дзеля «забесьпячэньня ваеннай бясьпекі ў Каўкаскім рэгіёне».
Маці ўкраінца Станіслава Клыха і расейца Віктара Агеева запісалі ў Кіеве супольны відэазварот да прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі з просьбамі памілаваць і вызваліць іх сыноў, а таксама спыніць вайну.
Сэнат ЗША 27 ліпеня амаль аднагалосна прагаласаваў у падтрымку новых санкцый супраць Расеі.
Абвінавачаны ў справе так званых «украінскіх дывэрсантаў» Аляксей Стогній прысуджаны да трох з паловай гадоў калёніі.
27 ліпеня кампанія «Гавары праўду» накіравала заяву ў Міністэрства культуры, у якой просіць дадаткова разгледзець калектыўны зварот грамадзянаў аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Дэпутатка Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка зьбіраецца балятавацца на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Главком».
Менгарвыканкам забараніў пікет супраць вайсковых вучэньняў «Захад-2017», які плянавалася правесьці 27 ліпеня насупраць амбасады Расеі.
Актывісты руху «За свабоду» 27 ліпеня, у дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, раздавалі ў цэнтры сталіцы стужкі з нацыянальным арнамэнтам.
Мікалай Статкевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў ініцыятыву Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу аб правядзеньні ў Менску 8 верасьня акцыі папярэджаньня.
Беларускі цэнтар ва Ўкраіне «Сябры» і прадстаўнікі тактычнае групы «Беларусь» адзначылі Дзень незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня каля мэмарыяльнага знаку на Беларускай вуліцы, 22 у Кіеве.
Улады ў Бабруйску палічылі немэтазгодным увекавечаньне памяці пісьменьніка Алеся Адамовіча.
У памежных раёнах Беларусі этнічныя ўкраінцы змогуць вывучаць сваю мову, а беларусы ва Ўкраіне — сваю. Пра гэта кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў дамовіліся падчас нядаўняй сустрэчы ў Кіеве. Свабода вывучала, які грунт мае пад сабой дамоўленасьць прэзыдэнтаў у Беларусі.
Жыцьцё Міхэіла Саакашвілі ўзяло новы паварот 26 ліпеня, калі стала вядома, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства.
Беларускія актывісты правялі ў Брусэлі пікет, каб нагадаць эўрапейскім палітыкам пра палітвязьняў у Беларусі, а таксама пра тое, што маштабныя расейска-беларускія вайсковыя вучэньні «Захад-2017» пройдуць у верасьні паблізу ад мяжы з Эўразьвязам.
Масква можа выслаць 35 амэрыканскіх дыпляматаў, а таксама абмежаваць колькасьць членаў дыпляматычнай місіі ЗША ў краіне, калі Дональд Трамп падпіша законапраект аб санкцыях адносна Расеі.
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Малдова пастанавіў, што ўказ прэзыдэнта Ігара Дадона аб арганізацыі рэспубліканскага кансультатыўнага рэфэрэндуму зьяўляецца неканстытуцыйным з прычыны вынесеных на яго пытаньняў.
Лідэр грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў прапанаваў у Twitter Міністэрству абароны Беларусі стварыць грамадзкую камісію для назіраньня за беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017».
Беларускія журналісты і блогеры пачалі атрымліваць лісты з прапановамі аб супрацоўніцтве ў напісаньні артыкулаў і разьмяшчэньні ўжо гатовых тэкстаў на сайтах сваіх рэдакцый.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ананімныя крыніцы. Паводле дадзеных суразмоўцаў агенцтва, для сачэньня за паплечнікамі Макрона было створана больш за дваццаць фальшывых профіляў ў фэйсбуку.
Актывісты БНФ, АГП, БХД, ТБМ, руху «Разам» зьбіраюцца ля магілы Васіля Быкава. Рух «За свабоду» будзе раздаваць нацыянальныя стужкі.
У сераду прадстаўнікі Сэнату і Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераадолелі апошняя перашкоды на шляху да ўхваленьня канчатковай вэрсіі законапраекту, якім прадугледжваюцца санкцыі ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Расеі.
Былы старшыня Адэскай абласной дзяржадміністрацыі Ўкраіны Міхэіл Саакашвілі заявіў, што не зьбіраецца станавіцца ўцекачом і застаецца «большым украінцам, чым большасьць цяперашніх дэпутатаў».
Рух салідарнасьці «Разам» заклікаў 27 ліпеня адзначыць Дзень незалежнасьці Беларусі і ўшанаваць памяць актыўных дзеячоў адраджэньня дзяржаўнасьці.
Камісія па пытаньнях грамадзянства пры прэзыдэнце Ўкраіны разгледзела пытаньне аб грамадзянстве Міхэіла Саакашвілі, заяўляюць у Дзяржаўнай міграцыйнай службе.
Партыя «Рух новых сіл» заяўляе аб адсутнасьці ў яе інфармацыі аб магчымым пазбаўленьні ўкраінскага грамадзянства свайго лідэра — Міхэіла Саакашвілі. Прадстаўнікі партыі спрабуюць праверыць гэтую інфармацыю.
Трамп паведаміў, што яго рашэньне накіраванае на тое, каб пазьбегнуць «велізарных мэдычных выдаткаў і збояў», якія можа выклікаць іх прысутнасьць.
У Эўразьвязе ўзгаднілі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з пастаўкамі турбін нямецкага канцэрну Siemens у анэксаваны Крым. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода / Свабодная Эўропа ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Таксама няма патрабаваньня сумленных выбараў, а вулічны пратэст, кажуць лідэры БНФ і АГП, сябе не «здыскрэдытаваў»
У дакумэнтах ураду Беларусі выявілі, што прынамсі некаторыя выдаткі на дзяржаўныя праграмы ўзгадняюць з грамадзкім аб’яднаньнем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Гэтая арганізацыя сама ўтрымліваецца зь дзяржаўнага бюджэту.
Рух «Гавары праўду» апублікаваў артыкул Андрэя Дзьмітрыева «Чаго апазыцыя можа дамагчыся за 5 год». Тэкст прысьвечаны як плянам руху на будучыню, так і апісаньню мінулых пяці гадоў у беларускай палітыцы («Гавары праўду» існуе сем гадоў).
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа вядзе перамовы аб буйным гандлёвым пагадненьні зь Вялікабрытаніяй пасьля таго, як яна выйдзе з Эўразьвязу. Пра гэта Трамп распавёў у інтэрвію The Wall Street Jornal.
Узброеныя сілы Швэцыі заплянавалі на верасень 2017 году вучэньні «Aurora 17». Яны пройдуць на зямлі, у паветры і ў моры пры ўдзеле вайскоўцаў NATO.
Верхняя палата Кангрэса ЗША Сэнат прагаласавала ў аўторак за тое, каб пачаць дэбаты наконт лёсу «Акту аб даступнай ахове здароўя», вядомым як «закон Абамы».
Загрузіць яшчэ