Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна амэрыканцаў станоўча ацэньваюць дзейнасьць Трампа


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Толькі 36 адсоткаў амэрыканцаў станоўча ацэньваюць дзейнасьць Дональда Трампа на пасадзе прэзыдэнта ЗША. Такі вынік апошняга апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі сумесна газэта The Washington Post і тэлеканал ABC News.

Настолькі нізкі рэйтынг у прэзыдэнта пасьля першага паўгодзьдзя кіраваньня быў зафіксаваны ў Амэрыцы апошні раз 70 гадоў таму. Антырэйтынг Дональда Трампа між тым узьняўся з красавіка на пяць пунктаў да 58 адсоткаў. Пры гэтым цэлых 48 адсоткаў рэспандэнтаў адносяць сябе да «рэзкіх крытыкаў» Трампа.

На пытаньне анкеты, ці было этычна сыну і зяцю Трампа сустракацца летась на піку перадвыбарнай барацьбы з расейскай юрысткай Натальляй Весяльніцкай, толькі 26 адсоткаў адказалі сьцьвярджальна і 63 адсоткі адмоўна.

41 працэнт апытаных прытрымліваюцца думкі, што памочнікі Трампа сьвядома садзейнічалі ўмяшаньню Расеі ў выбарчую кампанію; 44 адсоткі мяркуюць, што актыўныя мерапрыемствы Крамля прынесьлі рэспубліканскаму кандыдату адчувальную карысьць. У якасьці перамоўніка з Уладзімірам Пуціным Трамп карыстаецца даверам 19 адсоткаў амэрыканцаў, 48 адсоткаў лічаць, што іхны прэзыдэнт не раўня Пуціну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG