Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: рэйтынг Трампа дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню


Па дадзеных канала CBS, дзейнасьць прэзыдэнта ўхвальна ацэньваюць толькі 36% насельніцтва.

Большасьць амэрыканскіх выбарцаў не ўхваляюць дзейнасьць прэзыдэнта Дональда Трампа: апошняе апытаньне CBS News паказала, што яго рэйтынг адабрэньня дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню за пяць месяцаў працы.

Як паведаміў у аўторак канал CBS, у дадзены момант ухвальна расцэньваюць дзейнасьць Трампа 36 адсоткаў насельніцтва, няўхвальна — 57 адсоткаў, тады як у канцы красавіка гэтыя паказьнікі складалі 41 і 53 адсоткі адпаведна.

Як адзначаюць у CBS, на рэйтынгі Трампа нэгатыўна паўплывала яго рэакцыя на шматлікія расьсьледаваньні расейскага ўмяшаньня ў леташнія выбары, якія ён неаднаразова называў «паляваньнем на ведзьмаў» і спробай дэмакратаў апраўдаць нечаканае паражэньне Гілары Клінтан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG