Пра адмоўную рэакцыю Бэрліну паведамляе газэта Rzeczpospolita пад здымкам руін Варшавы, зьнішчанай нацыстамі падчас падаўленьня паўстаньня, 73-ю гадавіну якога сёньня адзначаюць у Польшчы.
Аляксандар Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую сэлектарную нараду па пытаньнях уборкі ўраджаю. Мінулая адбылася пяць гадоў таму. Яна цягнулася амаль 5 гадзінаў. Пра што тады казаў Лукашэнка? Пра што тады казаў Лукашэнка?
Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў, які спрабаваў схавацца ад перасьледу на тэрыторыі Беларусі, зьнік 29 ліпеня, і дагэтуль ягонае месцазнаходжаньне невядомае.
Гішпанскія і фінскія зьнішчальнікі былі адпраўленыя на перахоп трох расейскіх самалётаў, якія ляцелі каля эстонскай паветранай прасторы ў аўторак. Пра гэта гаворыцца ў заяве NATO.
Пра гэта Лукашэнка заявіў 1 жніўня на сустрэчы са старшынём Камітэту па кантролі і кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю пры Дзяржаўнай радзе КНР Сяо Яцінам.
Былы прэзыдэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі заявіў, што ўлады Украіны пазбавілі яго грамадзянства на падставе анкеты, якую запаўняў і падпісваў ня ён.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на гэтым тыдні падпіша закон аб узмацненьні санкцый супраць Расеі. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Тбілісі паведаміў віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс.
Чвэрць стагодзьдзя пасьля заканчэньня Халоднай вайны адносіны паміж ЗША і Расеяй дасягнулі сваёй найніжэйшай кропкі, піша амэрыканскае выданьне The Washington Post.
Міжнародны алімпійскі камітэт абвясьціў пра дасягнутыя дамоўленасьці ў справе адраснасьці правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2024-га і 2028-га гадоў.
Кантраляваць стварэньне холдынгу будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю. Ці будзе холдынг нейкім чынам падначалены або падсправаздачны Мінздароўя, з указу незразумела.
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заявіў, што да верасьня 2017 году маюць вырашыцца пытаньні вяшчаньня ўкраінскага тэлеканалу на Беларусь, вывучэньня беларускай мовы ва ўкраінскіх школах і ўкраінскай — у беларускіх.
1 жніўня дэпутаты заканадаўчага сходу Пакістану абяруць новага прем’ер-міністра краіны. Ён зьменіць на чале ўраду Наваза Шарыфа, які сышоў у адстаўку. Пра гэта паведамляюць пакістанскія інфармагенцтвы.
Паводле зьвестак The Wall Street Journal, што спасылаецца на амэрыканскіх чыноўнікаў, Пэнтагон і Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША падрыхтавалі плян паставак ва Ўкраіну сьмяротнай зброі — процітанкавых снарадаў, зэнітных комплексаў і іншага ўзбраеньня.
Усе актывы Мадуры, што знаходзяцца ў юрысдыкцыі ЗША, будуць замарожаныя, а амэрыканскім грамадзянам і арганізацыям забаронена мець зь ім справы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў звольніць Энтані Скарамучы з пасады дырэктара адміністрацыі па сувязях з грамадзкасьцю.
Амэрыканскіх дыпляматаў на працягу двух дзён не пускаюць у будынак пасольскага лецішча ў Срэбным бары ў Маскве, хоць афіцыйна забарона павінна дзейнічаць толькі ад 1 жніўня.
Пасьля прыбыцьця ў Тбілісі віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс з жонкай Карэн адправіліся ў рэстаран «Фунікулёр» на абед з прэм’ер-міністрам Грузіі Гіоргіем Квірыкашвілі і яго жонкай.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што пабудова Астравецкай АЭС стварае «новую пагрозу» сябрам NATO з боку Крамля.
У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам беларусы могуць браць удзел у міратворчай дзейнасьці толькі «зь іх асабістай пісьмовай згоды па рашэньні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».
Пэнс заявіў, што ЗША не зьбіраюцца мяняць свае зьнешнепалітычныя прыярытэты на фоне дзеяньняў Масквы.
Чаго вымагаюць ад Беларусі яе саюзьніцкія абавязкі перад Расеяй? Ці далучыцца Беларусь да контрасанкцыяў Расеі адносна ЗША? Чым гарантуюцца заявы Менску аб тым, што расейскія войскі пасьля «Захаду-2017» вернуцца дадому?
Высокапастаўленыя дарадцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа разглядаюць магчымасьць увядзеньня санкцый супраць Кітаю. Аб гэтым піша выданьне Politico са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі ЗША.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША шкадуе аб рашэньні Масквы скараціць колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Расеі.
Візыт прэм’ер-міністра Пакістану Наваза Шарыфа ў Менск, заплянаваны на гэты тыдзень, перанесены на няпэўны тэрмін
Анфімаў паабяцаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ, што да канца 2017 году «дакладна ня будзе падвышэньня тарыфаў» на жыльлёва-камунальныя паслугі.
Грузінская армія 30 ліпеня пачала двухтыднёвыя супольныя вайсковыя вучэньні з ЗША ды іншымі дзяржавамі-партнэрамі.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў адказаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ на пытаньне, калі беларусы будуць мець абяцаныя заробкі па 500 даляраў.
31 ліпеня вэнэсуэльская апазыцыя правядзе агульнанацыянальную акцыю пратэсту супраць палітыкі ўладаў і скліканьня канстытуцыйнай асамблеі.
Штат місіяў будзе складаць 455 чалавек — столькі ж, колькі працуюць у расейскіх дыпляматычных місіях у ЗША.
Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале праўнай інфармацыі. Закон уступіць у сілу зь 1 лістапада.
Ён павінен сустрэцца з прэм’ер-міністрам Эстоніі ў Таліне і абмеркаваць двухбаковыя адносіны, а пазьней у нядзелю і з прэзыдэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы.
Новую сыстэму плянуецца разьмясьціць у Паўднёвай Карэі.
Пры абстрэле таксама быў паранены яго апэратар, яго даставілі ў шпіталь.
Беларусь – ваенны саюзьнік Расеі ці нэўтральная па змаўчаньні дзяржава? Як паўплываюць на стасункі Беларусі і Расеі меркаваныя амэрыканскія санкцыі адносна Расеі? Што можа прынесьці «фінляндызацыя» Беларусі?
Міхэіл Саакашвілі заявіў, што ўлады Украіны пазбавілі яго грамадзянства на падставе анкеты, якую запаўняў і падпісваў ня ён. Былы кіраўнік Адэскай вобласьці запатрабаваў правесьці «графічную экспэртызу» і абвінаваціў украінскія ўлады ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства.
Сотні жанчын выйшлі на марш супраць гвалту і абмежаваньняў у вопратцы ў Стамбуле. Яны заявілі, што не зьбіраюцца апранацца больш традыцыйна, маўчаць і баяцца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што расчараваны бязьдзейнасьцю кітайскіх уладаў у сытуацыі вакол КНДР.
Амаль аднагалосна ўхвалены Кангрэсам ЗША законапраект аб санкцыях сьведчыць пра імкненьне амэрыканскага народу дамагчыся ад Расеі дзеяньняў, накіраваных на паляпшэньне дачыненьняў са Злучанымі Штатамі.
На 1 ліпеня 2017 году ў Беларусі дзейнічала 140,2 тысячы юрыдычных асоб і 245,3 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Падазраваны ў нападзе на людзей у супэрмаркеце Гамбургу быў вядомы праваахоўным органам як ісламіст, паведамілі ў паліцыі. У выніку нападу ў пятніцу адзін чалавек загінуў, яшчэ шасьцёра атрымалі раненьні.
Бязьвізавы рэжым уезду ў Беларусь ужо паказаў сябе добрым інструмэнтам разьвіцьця турызму і бізнэсу, заявіў міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко 29 ліпеня перад журналістамі на фэстывалі «ПраНеба» на аэрадроме Баравая пад Менскам.
Кітай і Расея зьяўляюцца асноўнымі краінамі, якія эканамічна спрыяюць разьвіцьцю паўночнакарэйскай ядзернай і ракетнай зброі, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан.
Крэдыт Экспартна-імпартнага банку Кітаю на суму 192 млн 713,7 тыс. даляраў ЗША будзе выдзелены ТАА «Амкадор-Маш» на будаўніцтва заводу спэцыяльных машын у Калодзішчах.
Іранскі корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў, што авіяносец ВМС ЗША наблізіўся да патрульнага карабля Ірану і зрабіў папераджальны стрэл.
Дакумэнт зацвярджае санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаній, уведзеныя прэзыдэнтам Абамам, а таксама пашырае рэжым санкцый.
80 ваеннаслужачых і 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі дапамагаюць на палях. Такое даручэньне Ўзброеным сілам даў Савет Міністраў Беларусі.
Фінляндыя сёлета адзначае 100 гадоў ад абвяшчэньня незалежнасьці. Цягам 2017 году ў Фінляндыі і ў сотні іншых краінаў пройдзе больш за 3000 сьвяточных імпрэзаў. У Беларусі самая вялікая зь іх — фэстываль фінскага танга ў цэнтры Менску — адбываецца 29 ліпеня.
Паўночная Карэя правяла яшчэ адзін запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, паведаміў прэмʼер-міністар Японіі Сіндзо Абэ.
Рэйсавы пасажырскі самалёт з віцэ-прэм’ерам Расеі Дзьмітрыем Рагозіным на борце, які накіроўваўся ў Малдову, не прапусьцілі ў сваю паветраную прастору ўлады Румыніі.
Беларусь пасьпяхова правяла перамовы аб далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
Загрузіць яшчэ