Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: Расея і Кітай спрыяюць ядзернай праграме КНДР


Рэкс Тылерсан
Рэкс Тылерсан

Кітай і Расея зьяўляюцца асноўнымі краінамі, якія эканамічна спрыяюць разьвіцьцю паўночнакарэйскай ядзернай і ракетнай зброі, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан.

У сваёй заяве дзяржсакратар падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты ніколі ня прымуць Паўночную Карэю ў якасьці ядзернай дзяржавы і заклікаў Кітай і Расею прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб нэўтралізаваць рост пагрозы стабільнасьці і бясьпецы, якая сыходзіць ад Пхэньяну.

Тылерсан зрабіў сваю заяву празь некалькі гадзін пасьля выпрабаваньня Паўночнай Карэяй міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, здольнай, паводле ацэнкі амэрыканскіх экспэртаў, дасягнуць заходняга ўзьбярэжжа ЗША. Дыяпазон яе дзеяньня ацэньваецца ў 10 тысяч кілямэтраў. Амэрыканская выведка папярэдзіла, што Паўночная Карэя зможа распрацаваць міжкантынэнтальную ракету зь ядзернай боегалоўкай ужо налета.

«Усе краіны павінны заняць рашучую пазыцыю супраць Паўночнай Карэі, падтрымаўшы і ўмацаваўшы рэжым міжнародных санкцый, з тым каб Паўночная Карэя сутыкнулася з наступствамі свайго імкненьня здабыць ядзерную зброю і сродкі яе дастаўкі», — заявіў Рэкс Тылерсан. Ён назваў Расею і Кітай асноўнымі эканамічнымі спонсарамі паўночнакарэйскай ядзернай праграмы, якія нясуць «асаблівую, унікальную адказнасьць за рост пагрозы рэгіянальнай і глябальнай стабільнасьці».

Улады Паўднёвай Карэі заявілі ў пятніцу аб намеры разьмясьціць на тэрыторыі краіны дадатковыя амэрыканскія супрацьракетныя сыстэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG