Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША паведамілі аб пасьпяховым выпрабаваньні перахопніка балістычных ракет


Пускавая ўстаноўка сыстэмы THAAD ў Паўднёвай Карэі, 1 траўня 2017

Злучаныя Штаты Амэрыкі паведамілі, што падчас выпрабаваньняў новая сыстэма супрацьракетнай абароны пасьпяхова зьбіла мэту, балістычную ракету сярэдняй далекасяжнасьці. Новую сыстэму плянуецца разьмясьціць у Паўднёвай Карэі.

Як паведаміла Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША, ракету, запушчаную з амэрыканскага ваеннага самалёта над Ціхім акіянам, сістэма THAAD пасьпяхова выявіла, адсачыла і перахапіла. Гэта было ўжо пятнаццатае пасьпяховае выпрабаваньне гэтай сыстэмы.

Выпрабаваньне адбылося праз два дні пасьля таго, як Паўночная Карэя, мяркуецца, ужо другі раз за кароткі час пасьпяхова выпрабавала міжкантынэнтальную балістычную ракету, што, паводле ацэнак, у выпадку запуску па аптымальнай траекторыі зможа дасягнуць значнай часткі кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.

Частка сыстэмы THAAD ЗША ўжо разьмешчаная ў Паўднёвай Карэі пры папярэднім кіраўніцтве гэтай краіны, каб быць у стане супрацьстаяць ракетна-ядзернай пагрозе Паўночнай Карэі. Але новы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэ Ян спыніў далейшае разгортваньне сыстэмы, заявіўшы, што трэба нанова ацаніць яе магчымы ўплыў на навакольнае асяродзьдзе.

Таксама рэзка супраць разгортваньня гэтай сыстэмы ў Паўднёвай Карэі выступаюць Кітай і Расея. Пэкін бачыць у ёй дэстабілізацыю ў рэгіёне, а Масква — зьнішчэньне стратэгічнага балянсу ва ўсім сьвеце, калі ўлічыць разьмяшчэння элемэнтаў гэтай сыстэмы ПРА таксама і на Алясцы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG