Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША прыляцеў у Грузію


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і прэм’ер-міністар Грузіі Гіоргі Квірыкашвілі
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і прэм’ер-міністар Грузіі Гіоргі Квірыкашвілі

Пасьля прыбыцьця ў Тбілісі віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс з жонкай Карэн адправіліся ў рэстаран «Фунікулёр» на абед з прэм’ер-міністрам Грузіі Гіоргіем Квірыкашвілі і яго жонкай. Па шляху картэжу мясцовыя жыхары размахвалі амэрыканскімі сьцягамі.

Раней Пэнс пабываў у Эстоніі, дзе пацьвердзіў падтрымку балтыйскіх народаў Вашынгтонам і абвінаваціў Расею ў спробах «перакроіць міжнародныя межы» і «падарваць дэмакратыю».

«Мы салідарныя з народамі Эстоніі, Латвіі і Літвы, і заўсёды будзем салідарныя», — заявіў Пэнс ў Таліне, дзе ён сустрэўся з трыма прэзыдэнтамі краін Балтыі — Раймандсам Вэёнісам з Латвіі, Даляй Грыбаўскайце зь Літвы і Кэрсьці Кальюлайд з Эстоніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG