Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі пачаліся вайсковыя вучэньні з удзелам ЗША


Грузінскія салдаты замацоўваюць сьцягі Грузіі і ЗША падчас сумесных ваенных вучэнняў «Noble Partner 2016» на ваеннай базе Вазіані ў ваколіцах Тбілісі, 24 Травень 2016 года
Грузінскія салдаты замацоўваюць сьцягі Грузіі і ЗША падчас сумесных ваенных вучэнняў «Noble Partner 2016» на ваеннай базе Вазіані ў ваколіцах Тбілісі, 24 Травень 2016 года

Грузінская армія 30 ліпеня пачала двухтыднёвыя супольныя вайсковыя вучэньні з ЗША ды іншымі дзяржавамі-партнэрамі.

У вучэньнях бяруць удзел каля 2800 вайскоўцаў з ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Турэччыны, Украіны, Славеніі, Армэніі і Грузіі. Вашынгтон накіраваў у Грузію цэлую бранятанкавую роту, уключаючы некалькі БМП Bradley і баявых танкаў M1A2 Abrams.

«Гэтыя вучэньні дапамогуць Грузіі наблізіцца да стандартаў НАТО і ўмацаваць стабільнасьць агулам у рэгіёне», — сказаў прэмʼер-міністар Грузіі Гіёргі Квірыкашвілі на цырымоніі адкрыцьця вучэньняў.

Прэмʼер-міністар Грузіі Гіёргі Квірыкашвілі
Прэмʼер-міністар Грузіі Гіёргі Квірыкашвілі

Вучэньні «Годны партнэр» (Noble Partner) праводзяцца ў Грузіі ўжо ў трэці раз. Прадстаўнікі Расеі пакуль ніяк не пракамэнтавалі вучэньні, але ў папярэднія гады Масква папярэджвала, што яны могуць прывесьці да «дэстабілізацыі рэгіёну». Грузінскія ўлады і амэрыканскія дыпляматы адпрэчвалі гэтыя абвінавачваньні.

«Гэтыя вучэньні не накіраваныя супраць нейкай краіны. Іхная мэта — дапамагчы Грузіі павялічыць свой патэнцыял для ўзаемадзеяньня ў міжнародных апэрацыях», — заявіў Reuters амбасадар ЗША Іен Келі.

У жніўні 2008 году паміж Расеяй і Грузіяй адбылася вайна за Цхінвальскі рэгіён (Паўднёвую Асэтыю) — сэпаратысцкі рэгіён Грузіі. У Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, другім сэпаратысцкім рэгіёне, па-ранейшаму знаходзяцца расейскія гарнізоны. Цэнтрам цяперашніх вучэньняў ёсьць вайсковая база Вазіяні паблізу Тбілісі. Калісьці там базаваліся расейскія войскі, якія пакінулі яе ў пачатку 2000-х згодна дамове аб скарачэньні ўзбраеньняў у Эўропе.

Цяперашнія манэўры пачаліся за дзень да візыту ў Грузію віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса. 1 жніўня Пэнс плянуе наведаць вучэньні і зьвярнуцца да іх удзельнікаў. Пасьля Грузіі ён мерыцца наведаць новага чальца NATO — Чарнагорыю. У нядзелю ж Пэнс быў у Эстоніі, дзе тлумачыў: лёзунг прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа: «Амэрыка перадусім» ня значыць «Амэрыка ў адзіноце».

Майк Пэнс
Майк Пэнс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG