Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі пратэставалі супраць расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017». Фота


Беларускія актывісты правялі ў Брусэлі пікет, каб нагадаць эўрапейскім палітыкам пра палітвязьняў у Беларусі, а таксама пра тое, што маштабныя расейска-беларускія вайсковыя вучэньні «Захад-2017» пройдуць у верасьні паблізу ад мяжы з Эўразьвязам.

Удзельнікі пікету трымалі плякаты «Не вучэньням «Захад-2017!» і «Свабоду палітвязьням у Беларусі!» Яны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра палітвязьняў, якіх, паводле розных ацэнак, у Беларусі ад 2 да 8 чалавек. Проста на плошчы было напісана некалькі калектыўных лістоў кожнаму з палітвязьняў са словамі падтрымкі ад удзельнікаў пікету.

На завяршэньне ўдзельнікі зрабілі фота салідарнасьці ў падтрымку беларускіх актывістаў Максіма Вінярскага, Вольгі Мікалайчык, Леаніда Кулакова і Натальлі Папковай, якія былі асуджаныя ў Менску за такія ж акцыі падтрымкі палітвязьняў і пратэсты супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў.

10 ліпеня беларусы Бэльгіі, пад кіраўніцтвам Дзяніса Казакевіча, правялі падобную акцыю перад амбасадай РБ ў Брусэлі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG