Большасьць францускіх выбаршчыкаў незадаволеныя дзейнасьцю прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Пра гэта сьведчаць апошнія апытаньні грамадзкай думкі.
Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі аддала б перавагу захаваньню сяброўства Брытаніі ў адзіным эўрапейскім рынку і мытным саюзе пасьля Brexit у сакавіку 2019 году.
Ці былі людзі, якія працавалі на ўчастку Лукашэнкі, падначаленымі, ці яны былі добрааховтнікамі, не паведамлялася. Калі падначаленымі, гэта злачынства.
Паводле цяперашніх плянаў, трэці рэактар (першыя два — на БелАЭС) маюць запусьціць «у сярэдзіне наступнага дзесяцігодзьдзя».
Пад забарону трапляюць і любыя інвэстыцыі, зробленыя кітайскімі кампаніямі ў прадпрыемствы Паўночнай Карэі.
На гарадзенскіх пунктах пропуску прапускаюць бязь візы пакуль аўтамабілістаў, пешаходаў і раварыстаў. У Менск бязь візы можна прыляцець самалётам.
Пра гэта гаворыцца ў звароце ўдзельнікаў асамблеі, якая адбылася 26 жніўня ў Менску.
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што дачыненьні паміж Літвой і Польшчай паступова паляпшаюцца, а кантакты паміж гэтымі дзяржавамі робяцца больш канструктыўнымі.
Зыгмар Габрыэль заклікаў не разглядаць міжнароднае супрацоўніцтва як «арэну для спаборніцтваў». Паводле кіраўніка МЗС Нямеччыны, для Трампа і Пуціна на першым месцы стаіць ня сіла закону, а права сілы.
26 жніўня ў Менску пачала працу асамблея патрыятычных сіл краіны, ініцыятарам правядзеньня якой стала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ.
Мікалая Статкевіча арыштавалі на 15 сутак. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе міністэрству абароны і міністэрству ўнутранай бясьпекі прымаць трансгендэраў на службу.
Індывідуальны прадпрымальнік, бацька пяцёх дзяцей публічна заявіў, што будзе балятавацца на пасаду старшыні Партыі БНФ.
Паўночная Карэя запусьціла некалькі ракет малога радыюсу дзеяньня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які робіць больш жорсткім санкцыі супраць Вэнэсуэлы. Адпаведная заява апублікаваная на сайце Белага дому.
Міністэрства замежных справаў Расеі выклікала пасла Малдовы ў Маскве Андрэя Негуцу. Нагодай для сустрэчы стала ініцыятыва Кішынёва вывесьці расейскія войскі з тэрыторыі Прыднястроўя.
Аляксандар Лукашэнка 25 жніўня сустрэўся з гульцамі і трэнэрскім складам хакейнага клюбу «Дынама-Менск».
З нагоды 26-й гадавіны незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 26 жніўня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў адбудзецца канфэрэнцыя ў фармаце асамблеі патрыятычных сілаў краіны, якую арганізуе Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ.
Украіна і Беларусь амаль адначасова надалі канстытуцыйную сілу сваім дэклярацыям пра незалежнасьць. Украіна — 24 жніўня, а Беларусь — 25 жніўня 1991 году. Стартавая пляцоўка для незалежнага разьвіцьця была аднолькавая — СССР. Як цяпер адзначаюць свае Дні Незалежнасьці Ўкраіна і Беларусь? Глядзім на прыкладзе вайсковых парадаў.
Адзін зь лідэраў грамадзкага аб’яднаньня «Дзея», якому адмовілі ў рэгістрацыі ў Беларусі, але зарэгістравалі ў Літве, Алесь Лагвінец сказаў, што арганізацыя правядзе новы ўстаноўчы сход і зноў перадасьць дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Прафэсар Кіева-Магілянскай акадэміі, навуковы дырэктар фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» Аляксей Гарань мяркуе, што невялікая колькасьць запрошаных замежных назіральнікаў на беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017» можа сьведчыць пра намер Расеі прыхаваць сапраўдныя маштабы манэўраў і колькасьць прыцягнутых войскаў.
Раніцай 19 жніўня 1991 года дэпутаты Апазыцыі БНФ назвалі стварэньне ГКЧП спробай дзяржаўнага перавароту і заклікалі людзей выходзіць на вуліцы.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расея і Беларусь ня выканалі сваіх міжнародных абавязаньняў што да абсалютнай празрыстасьці сумесных вайсковых вучэньняў «Захад-2017», заплянаваных на верасень у Беларусі.
NATO шукае «больш пільны спосаб назіраньня» за беларуска-расейскімі вайсковымі вучэньнямі. Генэральны сакратар NATO заявіў, што назіральнікі альянсу паедуць на расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017». Пра гэта піша The Associated Press.
Улады Расеі і ЗША ў чацьвер абмяняліся абвінавачаньнямі з нагоды палітыкі ў Аўганістане, усклаўшы віну за існую сытуацыю адзін на аднаго.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс заявіў, што падчас вядзеньня баявых дзеяньняў надзвычай цяжка праводзіць рэформы, але, дадаў ён, менавіта гэтая рэформа ва Ўкраіне можа быць найбольш эфэктыўнай.
У Сургуце ў сувязі з нападам 19 жніўня на мінакоў затрыманыя як мінімум 10 чалавек, двум зь іх — выхадцам Дагестану — ужо выстаўлены абвінавачваньні па артыкуле аб дапамозе тэрарызму.
Затрыманьне дырэктара агенцтва Turan Мэхмана Аліева прайшло з парушэньнем закону. Пра гэта заявіў адвакат Аліева Фуад Агаеў.
Фатаздымак разьмясьціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Артур Клімовіч. Ён напісаў, што ў дзень незалежнасьці Ўкраіны і напярэдадні дня незалежнасьці Беларусі гэта самы актуальны лёзунг.
Пашпарт затрыманага будзе сканфіскаваны, яго таксама абавяжуць кожны тыдзень адзначацца ў судзе да заканчэньня сьледзтва.
Рэжысэры, якія падпісалі зварот да расейскіх уладаў, заяўляюць пра палітычныя матывы арышту Кірыла Сярэбранікава.
Аляксандар Лукашэнка бярэ ўдзел у рэспубліканскай пэдагагічнай нарадзе, прысьвечанай чарговаму навучальнаму году. Як паведамляюць афіцыйныя СМІ, у сваім выступе ён запатрабаваў «пастаяннага ўдасканальваньня ў сыстэме адукацыі».
«Дысцыпліна ў школе не хапае. Трэба, Ігар Анатольевіч Шуневіч, падумаць і ў сваёй частцы папрацаваць зь некаторымі вучнямі. Дзесьці нам трэба і міліцыю падключыць, каб дырэктару школы, настаўніку, кляснаму кіраўніку дапамагчы».
Гэтыя факты пералічыў 24 жніўня ў Гомелі падчас прэсавай канфэрэнцыі ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай прэзыдэнт Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман.
Сьледчае ўпраўленьне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве адкрыла крымінальную справу паводле факту выбуху, што адбыўся сёньня ў другой палове дня ў цэнтры ўкраінскай сталіцы практычна адразу пасьля сьвяточнага вайсковага параду.
Падчас рэспубліканскай пэднарады, прысьвечанай рэформе адукацыі, ён сказаў, што па гэтым пытаньні ўжо рыхтуюцца законапраекты.
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў неўзабаве падасьць у Жэнэву аналітычную справаздачу па сытуацыі з правамі працоўных і прафсаюзаў у краіне.
«Ты ўжо зь дзевятай гадзіны прымусіў усіх заняткі пачынаць, табе яшчэ і пяцібальную сыстэму давай»
«Заяўкі на пікеты салідарнасьці з нашым прафсаюзам пададзеныя сама меней у 15 гарадах. І пакуль ніводнага дазволу. А адмовы ўжо ёсьць: акрамя Бабруйску, акцыі не дазволілі ў Менску, Магілёве, Берасьці».
Украіна і ЗША дамовіліся пра ўзмацненьне і пашырэньне вайсковага супрацоўніцтва, але ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка ды кіраўнік Пэнтагону Джым Мэтыс пакуль пазьбягаюць падрабязнасьцяў пра вынікі сёньняшніх перамоў.
Іван Няпомняшчых, асуджаны ў так званай «балотнай справе», выйшаў на волю зь яраслаўскай калёніі. Няпомняшчых вызвалены проста са штрафнога ізалятару, куды яго зьмясьцілі за трое сутак да заканчэньня тэрміну пазбаўленьня волі.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў украінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнку зь Днём Незалежнасьці Ўкраіны.
23 жніўня, у міжнародны Дзень барацьбы са сталінізмам і нацызмам, беларуская дэлегацыя ў складзе паўсотні чалавек наведала месца масавых расстрэлаў у Катыні пад Смаленскам.
Амбасадар Расеі ў ААН Васіль Нябензя 23 жніўня раскрытыкаваў прапанову ўраду Малдовы абмеркаваць на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у верасьні вывядзеньне расейскіх войскаў з Прыднястроўя.
Вайсковае ведамства ЗША ўхваляе пастаўкі Кіеву ўзбраеньня летальнага характару, але з гэтай прапановай пакуль не пагадзіўся прэзыдэнт Трамп.
У лістах значылася, што адрасат на працягу месяца павінен пакінуць Вялікабрытанію, інакш яго выправадзяць з краіны.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 24 жніўня возьме ўдзел у рэспубліканскай пэдагагічнай нарадзе, на якую запрошаны больш за 800 чалавек — чыноўнікі і настаўнікі.
23 жніўня ў Менску адбыўся чарговы раўнд перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Ці можа адбыцца пашырэньне кансуляту ў Менску, каб грамадзянам Беларусі было прасьцей атрымліваць візы? Амбасада ЗША ў Менску адказала на пытаньне Свабоды.
Загрузіць яшчэ