Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскія парлямэнтары прагаласуюць за кандыдатуру новага прэм’ер-міністра


Шахід Хакан Абасі пасля падачы дакументаў аб вылучэнні на кандыдатуру прэм'ер-міністра ў будынку парламента ў Ісламабадзе, Пакістан 31 ліпеня 2017
Шахід Хакан Абасі пасля падачы дакументаў аб вылучэнні на кандыдатуру прэм'ер-міністра ў будынку парламента ў Ісламабадзе, Пакістан 31 ліпеня 2017

1 жніўня дэпутаты заканадаўчага сходу Пакістану абяруць новага прем’ер-міністра краіны. Ён зьменіць на чале ўраду Наваза Шарыфа, які сышоў у адстаўку. Пра гэта паведамляюць пакістанскія інфармагенцтвы.

Паводле тамтэйшых аналітыкаў, найбольш верагодным прэтэндэнтам на вакантную пасаду зьяўляецца міністар нафты і прыродных рэсурсаў Шахід Хакан Абасі, які часова выконвае прэм’ерскія абавязкі.

Акрамя яго, на пасаду прэм’ер-міністра прэтэндуюць тры прадстаўнікі апазыцыі, у тым ліку лідэр партыі «Тэхрык-е-Інсаф» Імран Хан. Сам Шарыф намагаецца зрабіць усё, каб пераемнікам стаў ягоны малодшы брат Шахбаз Шарыф, кіраўнік правінцыі Пэнджаб.

28 ліпеня прэм’ер-міністар Пакістану Шарыф сышоў у адстаўку пасьля таго, як Вярхоўны суд прыняў рашэньне адхіліць яго ад пасады ў сувязі з расьсьледаваньнем справы аб карупцыі. Сьледчыя выявілі, што дзеці Шарыфа таемна зьвязаныя з афшорнымі кампаніямі і валодалі нерухомасьцю ў Лёндане — гэта стала вядома з публікацыі «панамскага архіву».

Здарылася гэта акурат напярэдадні заплянаванага візыту Шарыфа ў Беларусь — з-за палітычнага форс-мажору давялося адмяніць беларуска-пакістанскі бізнэс-форум.

У Менск Наваза Шарыфа запрашаў Аляксандар Лукашэнка, калі 14 траўня сустракаўся зь ім у Пэкіне. У 2016 годзе Лукашэнка лётаў у Пакістан, каб павялічыць таваразварот. Шарыф апошнім разам гасьцяваў у Лукашэнкі ў 2015-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG