Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які робіць больш жорсткім санкцыі супраць Вэнэсуэлы. Адпаведная заява апублікаваная на сайце Белага дому.
Міністэрства замежных справаў Расеі выклікала пасла Малдовы ў Маскве Андрэя Негуцу. Нагодай для сустрэчы стала ініцыятыва Кішынёва вывесьці расейскія войскі з тэрыторыі Прыднястроўя.
Аляксандар Лукашэнка 25 жніўня сустрэўся з гульцамі і трэнэрскім складам хакейнага клюбу «Дынама-Менск».
З нагоды 26-й гадавіны незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 26 жніўня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў адбудзецца канфэрэнцыя ў фармаце асамблеі патрыятычных сілаў краіны, якую арганізуе Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ.
Украіна і Беларусь амаль адначасова надалі канстытуцыйную сілу сваім дэклярацыям пра незалежнасьць. Украіна — 24 жніўня, а Беларусь — 25 жніўня 1991 году. Стартавая пляцоўка для незалежнага разьвіцьця была аднолькавая — СССР. Як цяпер адзначаюць свае Дні Незалежнасьці Ўкраіна і Беларусь? Глядзім на прыкладзе вайсковых парадаў.
Адзін зь лідэраў грамадзкага аб’яднаньня «Дзея», якому адмовілі ў рэгістрацыі ў Беларусі, але зарэгістравалі ў Літве, Алесь Лагвінец сказаў, што арганізацыя правядзе новы ўстаноўчы сход і зноў перадасьць дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Прафэсар Кіева-Магілянскай акадэміі, навуковы дырэктар фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» Аляксей Гарань мяркуе, што невялікая колькасьць запрошаных замежных назіральнікаў на беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017» можа сьведчыць пра намер Расеі прыхаваць сапраўдныя маштабы манэўраў і колькасьць прыцягнутых войскаў.
Раніцай 19 жніўня 1991 года дэпутаты Апазыцыі БНФ назвалі стварэньне ГКЧП спробай дзяржаўнага перавароту і заклікалі людзей выходзіць на вуліцы.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расея і Беларусь ня выканалі сваіх міжнародных абавязаньняў што да абсалютнай празрыстасьці сумесных вайсковых вучэньняў «Захад-2017», заплянаваных на верасень у Беларусі.
NATO шукае «больш пільны спосаб назіраньня» за беларуска-расейскімі вайсковымі вучэньнямі. Генэральны сакратар NATO заявіў, што назіральнікі альянсу паедуць на расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017». Пра гэта піша The Associated Press.
Улады Расеі і ЗША ў чацьвер абмяняліся абвінавачаньнямі з нагоды палітыкі ў Аўганістане, усклаўшы віну за існую сытуацыю адзін на аднаго.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс заявіў, што падчас вядзеньня баявых дзеяньняў надзвычай цяжка праводзіць рэформы, але, дадаў ён, менавіта гэтая рэформа ва Ўкраіне можа быць найбольш эфэктыўнай.
У Сургуце ў сувязі з нападам 19 жніўня на мінакоў затрыманыя як мінімум 10 чалавек, двум зь іх — выхадцам Дагестану — ужо выстаўлены абвінавачваньні па артыкуле аб дапамозе тэрарызму.
Затрыманьне дырэктара агенцтва Turan Мэхмана Аліева прайшло з парушэньнем закону. Пра гэта заявіў адвакат Аліева Фуад Агаеў.
Фатаздымак разьмясьціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Артур Клімовіч. Ён напісаў, што ў дзень незалежнасьці Ўкраіны і напярэдадні дня незалежнасьці Беларусі гэта самы актуальны лёзунг.
Пашпарт затрыманага будзе сканфіскаваны, яго таксама абавяжуць кожны тыдзень адзначацца ў судзе да заканчэньня сьледзтва.
Рэжысэры, якія падпісалі зварот да расейскіх уладаў, заяўляюць пра палітычныя матывы арышту Кірыла Сярэбранікава.
Аляксандар Лукашэнка бярэ ўдзел у рэспубліканскай пэдагагічнай нарадзе, прысьвечанай чарговаму навучальнаму году. Як паведамляюць афіцыйныя СМІ, у сваім выступе ён запатрабаваў «пастаяннага ўдасканальваньня ў сыстэме адукацыі».
«Дысцыпліна ў школе не хапае. Трэба, Ігар Анатольевіч Шуневіч, падумаць і ў сваёй частцы папрацаваць зь некаторымі вучнямі. Дзесьці нам трэба і міліцыю падключыць, каб дырэктару школы, настаўніку, кляснаму кіраўніку дапамагчы».
Гэтыя факты пералічыў 24 жніўня ў Гомелі падчас прэсавай канфэрэнцыі ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай прэзыдэнт Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман.
Сьледчае ўпраўленьне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве адкрыла крымінальную справу паводле факту выбуху, што адбыўся сёньня ў другой палове дня ў цэнтры ўкраінскай сталіцы практычна адразу пасьля сьвяточнага вайсковага параду.
Падчас рэспубліканскай пэднарады, прысьвечанай рэформе адукацыі, ён сказаў, што па гэтым пытаньні ўжо рыхтуюцца законапраекты.
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў неўзабаве падасьць у Жэнэву аналітычную справаздачу па сытуацыі з правамі працоўных і прафсаюзаў у краіне.
«Ты ўжо зь дзевятай гадзіны прымусіў усіх заняткі пачынаць, табе яшчэ і пяцібальную сыстэму давай»
«Заяўкі на пікеты салідарнасьці з нашым прафсаюзам пададзеныя сама меней у 15 гарадах. І пакуль ніводнага дазволу. А адмовы ўжо ёсьць: акрамя Бабруйску, акцыі не дазволілі ў Менску, Магілёве, Берасьці».
Украіна і ЗША дамовіліся пра ўзмацненьне і пашырэньне вайсковага супрацоўніцтва, але ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка ды кіраўнік Пэнтагону Джым Мэтыс пакуль пазьбягаюць падрабязнасьцяў пра вынікі сёньняшніх перамоў.
Іван Няпомняшчых, асуджаны ў так званай «балотнай справе», выйшаў на волю зь яраслаўскай калёніі. Няпомняшчых вызвалены проста са штрафнога ізалятару, куды яго зьмясьцілі за трое сутак да заканчэньня тэрміну пазбаўленьня волі.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў украінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнку зь Днём Незалежнасьці Ўкраіны.
23 жніўня, у міжнародны Дзень барацьбы са сталінізмам і нацызмам, беларуская дэлегацыя ў складзе паўсотні чалавек наведала месца масавых расстрэлаў у Катыні пад Смаленскам.
Амбасадар Расеі ў ААН Васіль Нябензя 23 жніўня раскрытыкаваў прапанову ўраду Малдовы абмеркаваць на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у верасьні вывядзеньне расейскіх войскаў з Прыднястроўя.
Вайсковае ведамства ЗША ўхваляе пастаўкі Кіеву ўзбраеньня летальнага характару, але з гэтай прапановай пакуль не пагадзіўся прэзыдэнт Трамп.
У лістах значылася, што адрасат на працягу месяца павінен пакінуць Вялікабрытанію, інакш яго выправадзяць з краіны.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 24 жніўня возьме ўдзел у рэспубліканскай пэдагагічнай нарадзе, на якую запрошаны больш за 800 чалавек — чыноўнікі і настаўнікі.
23 жніўня ў Менску адбыўся чарговы раўнд перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Ці можа адбыцца пашырэньне кансуляту ў Менску, каб грамадзянам Беларусі было прасьцей атрымліваць візы? Амбасада ЗША ў Менску адказала на пытаньне Свабоды.
Корпус рэактару для другога энэргаблёку даставяць на Беларускую АЭС у верасьні. Тады ж пачнецца мантаж абсталяваньня. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк у часе прэс-туру расейскіх журналістаў у Астравец.
Кішынэў зьвярнуўся да ААН з просьбай уключыць пытаньне аб поўным вывадзе расейскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя ў парадак дня бліжэйшай, 72-й сэсіі Генэральнай Асамблеі.
Бюро аргкамітэту ў справе стварэньня Партыі свабоды вырашыла вылучыць свайго старшыню Сяргея Скрабца кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары, якія ў Беларусі маюць адбыцца ў 2020 годзе.
22 жніўня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам эканамічнага блёку ўраду. На ёй не было незалежных экспэртаў, якія б прадставілі альтэрнатывы цяперашняму эканамічнаму курсу. Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук вырашыў публічна адказаць на 10 пытаньняў Лукашэнкі, якія той задаў ураду.
У аўторак, выступаючы на мітынгу у горадзе Фінікс, штат Арызона, Дональд Трамп заявіў, што ён меў рацыю ў сваёй рэакцыі на падзеі ў Шарлотсвіле, дзе белыя нацыяналісты паспрабавалі правесьці шэсьце, і абвінаваціў прэсу ў прадузятым асьвятленьні падзей.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Дзяржаўнага Сьцяга.
Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан 22 жніўня заявіў, што Крэмль пастаўляе зброю прадстаўнікам руху «Талібан» — прызнанаму ААН тэрарыстычным руху, які кантралюе частку Аўганістану.
Кіраўнікі Ўкраіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ў ходзе тэлефоннай размовы ў так званым «нармандзкім фармаце» выказалі рашучую падтрымку рашэньню аб’явіць новы рэжым спыненьня агню на Данбасе з нагоды пачатку навучальнага году.
Адміністрацыя Дональда Трампа будзе абавязана папярэдне паведаміць Кангрэсу, калі яна вырашыць арганізаваць сумеснае амэрыканска-расейскае падразьдзяленьне для супрацоўніцтва ў галіне кібэрбясьпекі, пра магчымасьць стварэньня якога казаў прэзыдэнт Трамп.
Санкцыі ўведзеныя за падтрымку ядзерных распрацовак і праграмы па балістычных ракетах.
У Польшчы Інстытут нацыянальнай памяці паінфармаваў пра тое, што супраць Леха Валэнсы заведзеная крымінальная справа, датычная хлусьлівых сьведчаньняў былога прэзыдэнта.
Кошт аднаго стрэлу з аўтамата «Калашнікава», гадзіны палёту сучаснага зьнішчальніка, залпу з устаноўкі «Град» і аднаго дня лякальнай вайны.
Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства абароны Беларусі.
26 жніўня а 16 гадзіне ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры ІВВ пройдзе Асамблея патрыятычных сілаў Беларусі.
Загрузіць яшчэ