Рынак акцыяў США аднавіўся пасьля рэзкага падзеньня ў аўторак, выкліканага апасеньнямі эскаляцыі баявых дзеяньняў на Карэйскай паўвысьпе.
Два гішпанскіх журналісты былі выдвараныя з тэрыторыі Ўкраіны, дзе яны плянавалі асьвятляць ваенны канфлікт на ўсходзе краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на заяву Службы бясьпекі Ўкраіны.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў сакрэтныя матэрыялы з сайту WikiLeaks для арышту прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў 2010 годзе.
Расея назвала неабгрунтаванымі асьцярогі суседніх і заходніх краінаў у дачыненьні да вайсковых вучэньняў «Захад-2017», якія адбудуцца ў асноўным на тэрыторыі Беларусі 14-20 верасьня.
Пасьля запуску ракеты КНДР прэзыдэнт ЗША пагутарыў з прэм’ер-міністрам Японіі аб росьце пагрозе з боку Пхэньяну.
Беларускім аўтарам Regnum Дзьмітрыю Алімкіну, Юрыю Паўлаўцу і Сяргею Шыптэнку прад‘яўлена абвінавачаньне. Усе трое застаюцца пад вартай.
Напярэдадні аднаўленьня 6 верасьня працэсу ў справе аб спробе перавароту ў Чарнагорыі ў брытанскай прэсе апублікаваныя фотаздымкі, якія сьведчаць аб сустрэчах асобаў, якія праходзяць па гэтай справе. На гэтых здымках фігуруюць двое расейцаў, якія абвешчаныя ў міжнародны вышук.
Віцэ-маршалак польскага Сэйму Рышард Тэрлецкі, які на чале польскай дэлегацыі прыляцеў у Беларусь для перамоваў зь беларускімі калегамі, патлумачыў, чаму ён зноў праз год прыляцеў у Беларусь.
Афіцыйны Менск ня можа адмовіцца ад сумесных манэўраў з Расеяй, аднак ня мае намеру пакінуць у Беларусі расейскія войскі, кажа палітоляг Арсені Сівіцкі пра брыфінг начальніка генштабу Беларусі Алега Белаконева з нагоды вучэньняў «Захад-2017».
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікала ўзяць удзел у акцыі папярэджаньня 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Начальнік Генштабу беларускага войска Алег Белаконеў правёў брыфінг для прэсы наконт вучэньняў «Захад-2017». Вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін кажа Свабодзе, што застаўся расчараваны брыфінгам, бо нічога новага не пачуў.
На тэрыторыі палігону паблізу мястэчка Ганчароўскага ў Чарнігаўскай вобласьці, што за 70 кілямэтраў да найбліжэйшага беларускага населенага пункту Камарын (Гомельская вобласьць), распачаліся вучэньні ўкраінскіх сухаземных войскаў.
Вайскова-паветраныя сілы Паўднёвай Карэі правялі вучэньні ў адказ на запуск КНДР чарговай балістычнай ракеты. Зьнішчальнікі F-15 скінулі на палігоне восем авіябомбаў, кожная зь якіх важыла тону.
Грамадзянін Украіны, які служыў у памежных войсках Украіны, а цяпер займаецца стварэньнем капэлянскай службы ў сілавых органах, Ігар Грыб заявіў, што спэцслужбы Расеі выкралі ягонага сына Паўла падчас наведваньня Беларусі.
МЗС Беларусі атрымаў ноту амбасады Ўкраіны, якая высьвятляе месцазнаходжаньне зьніклага ўкраінца Паўла Грыба.
Японскія вайскоўцы не спрабавалі зьбіць ракету. Вайскоўцы Паўднёвай Карэі паведамілі, што гэтая ракета праляцела 2700 кілямэтраў і дасягнула вышыні 550 кілямэтраў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 28 жніўня падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Фінляндыі Саўлі Нійністэ заявіў, што Амэрыка стаіць на абароне краінаў Балтыі і разам з саюзьнікамі будзе гатовая супрацьстаяць любой пагрозе, якую могуць уяўляць сумесныя вайсковыя марскія вучэньні Кітая і Расеі, якія праходзяць у Балтыйскім моры.
Адказваючы на пытаньне аб сумесных вайсковых вучэньняў, праведзеных Расеяй і Кітаем у Балтыйскім моры, і заплянаваных на верасень вучэньняў побач з краінамі Балтыі, прэзыдэнт ЗША адказаў, што «мы вельмі абараняем гэты рэгіён».
У сьвеце востра адрэагавалі на «адзін з самых правакацыйных» запускаў ракеты Паўночнай Карэі.
Апоўдні 29 жніўня ў менскім Палацы Рэспублікі начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Алег Белаконеў правядзе брыфінг пра беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Свабода будзе весьці адтуль жывы блог.
Пра гэта паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на японскія СМІ.
Празь дзесяць гадоў у пасёлку Сосны пад Менскам можа зноў зьявіцца дасьледчы ядзерны рэактар, які стане часткай Цэнтру ядзерных дасьледаваньняў і тэхналёгій. Да таго ж два ядзерныя рэактары будуць усталяваныя на Беларускай АЭС у Астраўцы. Ці не зашмат гэта для Беларусі?
У Дзярждуме РФ занепакоеныя рэзкім скарачэньнем за апошнія 25 гадоў колькасьці людзей у сьвеце, якія валодаюць расейскай мовай.
Аляксандр Лукашэнка зацьвердзіў указам палажэньне аб упаўнаважаным прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў вобласьці і Менску.
Затрыманы актывіст апазіцыі Максім Вінярскі, яго даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёну Менску.
Дэлегацыя парлямэнту Польшчы на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім будзе знаходзіцца ў Беларусі 29–31 жніўня. У аўторак польскіх парлямэнтароў прыме намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук.
З пачатку 2015 году па цяперашні час Расея правяла 124 вучэньні з удзелам падразьдзяленьняў колькасьцю прынамсі 1500 вайскоўцаў. Сілы NATO за той жа час правялі толькі 38 такога кшталту вучэньняў.
Афіцыйны візыт міністра замежных спраў Эгіпту Самеха Хасана Шукры ў Беларусь стаў першым у гісторыі двухбаковых дачыненьняў. Гэта сёньня падкрэсьліў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімер Макей.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў распрацаваць праграму адпачынку, аздараўленьня і вучобы дзяцей з Сырыі ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўніцай Міністэрства сацыяльных пытаньняў і працы Сырыі Рымай аль-Кадэр.
Кампанія Дональда Трампа мела намер пабудаваць у Маскве бізнэс-цэнтар (Trump Tower) незадоўга перад тым, як гэты бізнэсмэн вырашыў змагацца за пасаду прэзыдэнта ЗША.
Большасьць францускіх выбаршчыкаў незадаволеныя дзейнасьцю прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Пра гэта сьведчаць апошнія апытаньні грамадзкай думкі.
Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі аддала б перавагу захаваньню сяброўства Брытаніі ў адзіным эўрапейскім рынку і мытным саюзе пасьля Brexit у сакавіку 2019 году.
Ці былі людзі, якія працавалі на ўчастку Лукашэнкі, падначаленымі, ці яны былі добрааховтнікамі, не паведамлялася. Калі падначаленымі, гэта злачынства.
Паводле цяперашніх плянаў, трэці рэактар (першыя два — на БелАЭС) маюць запусьціць «у сярэдзіне наступнага дзесяцігодзьдзя».
Пад забарону трапляюць і любыя інвэстыцыі, зробленыя кітайскімі кампаніямі ў прадпрыемствы Паўночнай Карэі.
На гарадзенскіх пунктах пропуску прапускаюць бязь візы пакуль аўтамабілістаў, пешаходаў і раварыстаў. У Менск бязь візы можна прыляцець самалётам.
Пра гэта гаворыцца ў звароце ўдзельнікаў асамблеі, якая адбылася 26 жніўня ў Менску.
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што дачыненьні паміж Літвой і Польшчай паступова паляпшаюцца, а кантакты паміж гэтымі дзяржавамі робяцца больш канструктыўнымі.
Зыгмар Габрыэль заклікаў не разглядаць міжнароднае супрацоўніцтва як «арэну для спаборніцтваў». Паводле кіраўніка МЗС Нямеччыны, для Трампа і Пуціна на першым месцы стаіць ня сіла закону, а права сілы.
26 жніўня ў Менску пачала працу асамблея патрыятычных сіл краіны, ініцыятарам правядзеньня якой стала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ.
Мікалая Статкевіча арыштавалі на 15 сутак. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе міністэрству абароны і міністэрству ўнутранай бясьпекі прымаць трансгендэраў на службу.
Індывідуальны прадпрымальнік, бацька пяцёх дзяцей публічна заявіў, што будзе балятавацца на пасаду старшыні Партыі БНФ.
Паўночная Карэя запусьціла некалькі ракет малога радыюсу дзеяньня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які робіць больш жорсткім санкцыі супраць Вэнэсуэлы. Адпаведная заява апублікаваная на сайце Белага дому.
Міністэрства замежных справаў Расеі выклікала пасла Малдовы ў Маскве Андрэя Негуцу. Нагодай для сустрэчы стала ініцыятыва Кішынёва вывесьці расейскія войскі з тэрыторыі Прыднястроўя.
Аляксандар Лукашэнка 25 жніўня сустрэўся з гульцамі і трэнэрскім складам хакейнага клюбу «Дынама-Менск».
З нагоды 26-й гадавіны незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 26 жніўня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў адбудзецца канфэрэнцыя ў фармаце асамблеі патрыятычных сілаў краіны, якую арганізуе Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ.
Украіна і Беларусь амаль адначасова надалі канстытуцыйную сілу сваім дэклярацыям пра незалежнасьць. Украіна — 24 жніўня, а Беларусь — 25 жніўня 1991 году. Стартавая пляцоўка для незалежнага разьвіцьця была аднолькавая — СССР. Як цяпер адзначаюць свае Дні Незалежнасьці Ўкраіна і Беларусь? Глядзім на прыкладзе вайсковых парадаў.
Загрузіць яшчэ