Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс прыбыў зь візытам у Эстонію, якая зьяўляецца першым пунктам яго падарожжа па некалькіх краінах, якія занепакоенымі дзеяньнямі Расеі ў рэгіёнах.
Ён павінен сустрэцца з прэм’ер-міністрам Эстоніі ў Таліне і абмеркаваць двухбаковыя адносіны, а пазьней у нядзелю і з прэзыдэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы.
У панядзелак ён павінен прыбыць у Грузію, дзе таксама выкажа падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці гэтай краіны, дзьве сэпаратысцкія часткі якой фактычна акупаваныя Расеяй, як кажуць у Тбілісі.
Там ён таксама наведае манэўры НАТА, якія пачаліся ў гэтай краіне.
Візыт Пэнса завершыцца ў Чарнагорыі, новым сябры НАТО, у сераду віцэ-прэзыдэнт ЗША возьме ўдзел у саміце Адрыятычнай хартыі ў Падгорыцы. Там, як чакаецца, ён падкрэсьліць адданасьць ЗША сувязям з заходнімі Бальканамі і неабходнасць добрага кіраваньня, палітычных рэформаў і захаваньня вяршэнства права ў рэгіёне. У саміце павінны ўзяць удзел і кіраўнікі Альбаніі, Босьніі і Герцагавіны, Косава, Македоніі, Сэрбіі, Славеніі і Харватыі.