Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША падпіша законапраект пра санкцыі супраць Расеі


Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп падчас саміту G20, Гамбург, 7 ліпеня 2017

Дакумэнт зацвярджае санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаній, уведзеныя прэзыдэнтам Баракам Абамам пасьля расейскай анэксіі Крыму, уварваньня на ўсход Украіны і ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары. Законапраектам таксама прадугледжваецца пашырэньне рэжыму санкцый.

Дакумэнт ухвалены Сэнатам 27 ліпеня.

Паводле заявы Белага дому, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп азнаёміўся з законапраектам, ухваліў яго і мае намер падпісаць.

Ключавым для ініцыятараў законапраекту зьяўляецца пункт, які абавязвае прэзыдэнта паведамляць Кангрэсу пра намер унесьці любыя значныя зьмены ў рэжым санкцый і атрымаць згоду Кангрэсу на іх ажыцьцяўленьне.

Дакумэнт, у які таксама ўключаныя санкцыі супраць Ірану і Паўночнай Карэі ў пакараньне за выпрабаваньні ракетнай зброі, быў ухвалены абедзьвюма палатамі Кангрэсу амаль адзінагалосна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG