Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў праявы расізму і заявіў, што ўсе вінаватыя ў сутыкненьнях у Шарлотсвілі будуць прыцягнутыя да адказнасьці.
12 жніўня каля будынку гарадзкой ратушы Філядэльфіі сабралася больш за тры дзясяткі беларусаў, якія прыйшлі на акцыю, арганізаваную сайтам мясцовых беларускіх палітычных актывістаў.
Які ракетна-ядзерны патэнцыял Паўночнай Карэі? Якія ўзброеныя сілы КНДР? Чым можа Паўднёвая Карэя абараніцца ад Паўночнай?
Прэсавая служба МЗС Беларусі падрыхтавала адказ на пытаньне лацінаамэрыканскага інфармацыйнага агенцтва «Прэнса Лаціна» адносна стаўленьня беларускага боку да палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле.
14 жніўня ў гатэлі «Беларусь» прайшло паседжаньне круглага стала «Захад-2017», арганізаванае міжнародным фондам «Духоўная дыпляматыя».
Цягам 15–17 жніўня ў Беларусі з афіцыйным візытам будзе знаходзіцца прэм’ер-міністар Аўганістану Абдула Абдула. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Савету міністраў.
У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы». Паводле Лукашэнкі, «расейская мова сёньня — гэта дабро для нас».
Арганізатар «Рускіх маршаў» Юры Горскі папрасіў палітычнага прытулку ў Літве. Ён паведаміў, што 14 жніўня атрымаў пісьмовы адказ ад міграцыйнай службы аб тым, што ягонае прашэньне будзе разгледжанае.
Пастаўлена задача да 1 кастрычніка прыняць абноўлены дэкрэт № 3. З кіраўнікоў Менску будуць строга патрабаваць за выкананьне прагнозных паказчыкаў працаўладкаваньня на новыя працоўныя месцы, росту заработнай платы і прыцягненьня прамых замежных інвэстыцый.
У межах плянавай падрыхтоўкі да расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» 21–25 жніўня адбудуцца супольныя папярэднія вучэньні расейскіх і беларускіх вайскоўцаў з удзелам органаў вайсковага кіраўніцтва і злучэньнямі тылавога і тэхнічнага забесьпячэньня.
Маскоўскі карэспандэнт New York Times Іван Нечэпурэнка распавёў чытачам выданьня пра тое, як балянсаваньне Беларусі між Захадам і Расеяй становіцца ўсё больш хісткім.
Абдул Рахман быў забіты ў выніку паветранага ўдару ў правінцыі Кунар. Рахман і тры іншыя завадатары групоўкі былі ліквідаваныя ў чацьвер у раёне Дара-і-Печ правінцыі Кунар, адзначаецца ў заяве.
Дырэктар ЦРУ Майк Пампэо, выступаючы ў нядзелю (13 жніўня) у інтэрвію тэлекампаніі CBS TV Face the Nation у Вашынгтоне, заявіў, што ЗША зробяць усё, каб не дазволіць лідэру КНДР стварыць ракету, здольную дасягнуць амэрыканскай тэрыторыі.
Жаданьне Пуціна разьмясьціць сыстэмы супрацьпаветранай абароны ў Беларусі ля межаў з Расеяй, хутчэй за ўсё, застанецца толькі сродкам прапаганды, нават калі гэтыя сыстэмы СПА будуць разьмешчаныя.
У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы».
Беларусь і Расея павінны працягваць супрацу, рухацца наперад і не дапусьціць адкату ў двухбаковых дачыненьнях. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію праграме «Формула ўлады» на тэлеканале «Россия 24»
Яна лічыць, што ў камісіі ААН дастаткова доказаў яго віны ў ваенных злачынствах у Сырыі.
Пры авіярэйдзе забітыя таксама трое камандзераў джыгадысцкіх фармаваньняў. Генэрал Нікалсан паабяцаў дамагчыся перамогі ў Аўганістане да канца 2017 году.
Машына, якую сфатаграфавалі ў Магілёве з нумарамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі знаходзіцца на штрафстаянцы. Міліцыяй накіраваныя запыты ў кампэтэнтныя органы Ўкраіны дзеля праверкі рэгістрацыі аўтамабіля.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрэагаваў на падзеі ў Шарлотсвілі, штат Вірждынія, вакол маршу белых праварадыкалаў.
Улады гораду Шарлотсвіль у амэрыканскім штаце Вірджынія абвясьцілі надзвычайнае становішча напярэдадні вялікага маршу праварадыкальных нацыяналістаў.
Лібэральна-дэмакратычная партыя на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах (адбудуцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году) мае намер вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты свайго першага намесьніка старшыні Алега Гайдукевіча.
У суботу, 12 жніўня, тэлевізія КНДР паведаміла пра тое, што каля 3,5 мільёнаў працоўных і членаў партыі гатовыя ўступіць у Народную армію, каб супрацьстаяць новым санкцыям ААН і змагацца са Злучанымі Штатамі.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў Вашынгтон устрымацца ад «словаў і дзеяньняў», якія могуць «пагоршыць» і без таго напружаную сытуацыю на Карэйскім паўвостраве.
Цягам 12-14 жніўня прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў будзе знаходзіцца з працоўным візытам у Казахстане.
Пэнтагон не атрымліваў распараджэньня адносна падрыхтоўкі да ваеннай інтэрвэнцыі ў Вэнэсуэлу. Пра гэта тэлеканалу CNN заявіў 12 жніўня прадстаўнік амэрыканскага абароннага ведамства Эрык Пахон.
Касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі перадаў у Музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці рэчы, якія пабывалі зь ім у космасе.
СССР разам зь Нямеччынай «значна паспрыялі» пачатку Другой усясьветнай вайны, цытуе Rzeczpospolita міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага.
У суботу 12 жніўня сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец правядзе сустрэчы і прэзэнтацыі кнігаў, прысьвечаных 100-гадоваму юбілею партыі.
Сумесныя вайсковыя вучэньні Расеі і Беларусі «Захад-2017», якія маюць пачацца празь месяц, уяўляюць пагрозу ня толькі для Ўкраіны, але і для Эўропы, а ў першую чаргу — для самой Беларусі, лічаць украінскія спэцыялісты і экспэрты.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканскае войска знаходзіцца " у поўнай баявой гатоўнасьці" на выпадак «неабдуманых» дзеяньняў Паўночнай Карэі.
«Найбуйнейшыя вучэньні ў Эўропе з часоў халоднай вайны будуць праводзіцца ва ўмовах сакрэтнасьці і недаверу», — піша Economist.
14–20 верасьня на тэрыторыі Расеі і Беларусі пройдуць маштабныя апэратыўна-стратэгічныя вучэньні «Захад-2017». Чакаецца, што ў іх будуць удзельнічаць каля 13 тысяч вайскоўцаў і да 680 адзінак баявой тэхнікі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў папярэдзіў пра магчымасьць «ваеннага рашэньня» паўночнакарэйскай праблемы, калі ўлады КНДР будуць «паводзіць сябе неразумна».
Аляксандар Лукашэнка 11 жніўня ўручыў калектыву ААТ «Савушкин продукт» ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненьні ў гаспадарчым разьвіцьці.
Грамадзянін Расеі Рэнат Бакіеў быў у пятніцу асуджаны турэцкім судом да шасьці гадоў і трох месяцаў турмы.
Пасьля прыняцьця абноўленага дэкрэту № 3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы, сказаў Аляксандар Лукашэнка ў Берасьці.
Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд са скаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі на нерэгістрацыю іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.
«Ідзе працэс „адладкі“ Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА Беларусі і Расеі, бо пакуль краіны нясуць паралельнае дзяжурства, а не сумеснае», — мяркуе вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад расейскіх уладаў неадкладна вызваліць жыхара Крыму Сервера Караметава.
У кітайскім МЗС заявілі, што гэта падрывае сувэрэнітэт краіны.
На фоне паглыбленьня ваенна-дыпляматычнага супрацьстаяньня ЗША і Паўночнай Карэі Нью-Ёркская фондавая біржа тры дні запар заканчвае таргі ў мінусе. У чацьвер вядучы індэкс «Доу-Джонса» перажыў самае вялікае падзеньне за апошнія 3 месяцы — 0,93 адсотка.
«Улады помсьцяць незалежнаму прафсаюзу за падтрымку сёлетніх пратэстных акцыяў насельніцтва супраць „дармаедзкага“ дэкрэту № 3, а заадно й папярэджваюць „гарачую восень“», — кажа заяўнік пікету ў Добрушы Адам Варанец.
Прэзыдэнт ЗША Трамп падзякаваў прэзыдэнту Расеі Пуціну за магчымасьць скараціць выдаткі пасьля рашэньня Масквы аб высылцы сотняў амэрыканскіх дыпляматаў. Заява Трампа стала яго першым публічным адказам на дзеяньні Крамля.
Пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства былы старшыня Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхэіл Саакашвілі можа трапіць ва Ўкраіну толькі пасьля афармленьня візы. Пра гэта заявіў намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны Яўген Енін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго папярэджаньне пра «агонь і лютасьць» на адрас Паўночнай Карэі, магчыма, было «недастаткова жорсткім».
Пераважная большасьць амэрыканцаў лічаць, што Расея зьяўляецца пагрозай для ЗША — пра гэта сьведчаць вынікі нядаўняга сацыялягічнага апытаньня.
Міністэрства замежных справаў КНР выказала крайняе незадавальненьне тым, што амэрыканскі эсьмінец зайшоў у Паўднёва-Кітайскім моры ў раён, на які прэтэндуе Пэкін.
140 чалавек загінулі пры спробах пераадолець Бэрлінскі мур і зьбегчы з камуністычнай Усходняй Нямеччыны ў капіталістычную Заходнюю. Раней лічылася, што ахвяр было 139.
Хай сабе хоць увесь грамадзкі транспарт будзе забіты людзьмі ў камуфляжы і са зброяй, міліцыя нічога спраўджваць ня будзе.
Загрузіць яшчэ