Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія ваенныя ня маюць загаду на сілавое вырашэньне палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле 


Сытуацыя ў Вэнэсуэле выходзіць з-пад кантролю

Пэнтагон не атрымліваў распараджэньня адносна падрыхтоўкі да ваеннай інтэрвэнцыі ў Вэнэсуэлу. Пра гэта тэлеканалу CNN заявіў 12 жніўня прадстаўнік амэрыканскага абароннага ведамства Эрык Пахон.

Пры гэтым ён зазначыў, што камандаваньне знаходзіцца ў пастаяннай баявой гатовасьці на выпадак экстраных сытуацый у розных пунктах сьвету:

«Калі будзе неабходна, мы гатовыя падтрымаць намаганьні адміністрацыі па абароне нашых нацыянальных інтарэсаў і грамадзянаў ЗША. Аднак Пэнтагон не атрымліваў загадаў, якія тычацца Вэнэсуэлы», — запэўніў Пахон.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў, што не выключае варыянту ваеннага рашэньня крызісу ў Вэнэсуэле, дзе надзвычай абвастрылася супрацьстаяньне ўладаў і апазыцыі.

У Вашынгтоне заявілі, што ня могуць пагадзіцца на прапанову прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадуры аб правядзеньні перамоваў з амэрыканскім калегам. Як адзначыла ў гэтай сувязі прадстаўніца Белага дому Сара Сандэрс, прэзыдэнт Трамп з радасьцю пагаворыць з вэнэсуэльскім лідэрам, як толькі ў гэтай краіне будзе адноўлена дэмакратыя.

XS
SM
MD
LG