Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падзякаваў Пуціну за скарачэньне выдаткаў на дыпляматаў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 10 жніўня падзякаваў прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну за магчымасьць скараціць выдаткі пасьля рашэньня Масквы аб высылцы сотняў амэрыканскіх дыпляматаў. Заява Трампа стала яго першым публічным адказам на дзеяньні Крамля.

«Для іх (дыпляматаў — рэд.) няма рэальнай прычыны, каб вярнуцца. Мы зэканомім шмат грошай», — сказаў Трамп журналістам на ўласным курорце ў Нью-Джэрсі, дзе прэзыдэнт ЗША праводзіць адпачынак.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у канцы ліпеня заявіў, што пэрсанал амэрыканскіх дыпляматычных місіяў у Расеі скарачаецца на 755 чалавек. Штат місіяў складзе 455 чалавек — столькі ж, колькі работнікаў у расейскай дыпмісіі ў ЗША. Па словах Пуціна, гэта рашэньне МЗС ён санкцыянаваў асабіста — у адказ на ўзмацненьне антырасейскіх санкцыяў Кангрэсам ЗША.

2 жніўня ў Белым доме паведамілі, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб увядзеньні новых санкцыяў супраць Расеі.

У канцы ліпеня дакумэнт быў ухвалены абедзьвюма палатамі Кангрэсу ЗША амаль аднагалосна, нягледзячы на пратэсты Белага дома.

У Эўразьвязе выказалі незадаволенасьць новым санкцыйным пакетам, які можа пашкодзіць эўрапейскім кампаніям, якія маюць справу з Расеяй.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што падпісаньне прэзыдэнтам ЗША санкцыяў у дачыненьні да Масквы паклала канец надзеі «на паляпшэньне адносінаў з новай амэрыканскай адміністрацыяй».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG