Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хоць Трамп «ня вельмі задаволены» новымі санкцыямі супраць Крамля, ён іх хутчэй за ўсё падпіша, — Тылерсан


Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што ён сам і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп «ня вельмі задаволеныя» законам пра новыя санкцыі супраць Расеі, прынятым Кангрэсам ЗША 27 ліпеня, «усё сьведчыць аб тым», што Трамп падпіша закон.

Раней пра тое, што Трамп падпіша закон пра санкцыі, казаў віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс і паведамляла прэс-служба Белага дому.
Тылерсан жа распавёў, што папярэджваў расейскае кіраўніцтва пра тое, што стасункі між дзьвюма краінамі могуць пагоршыцца ў выніку рызыкоўных дзеяньняў Масквы:

сытуацыя вельмі дрэнная, але, паверце мне, яна можа пагоршыцца, і гэта толькі што адбылося

«Я казаў прэзыдэнту Пуціну, калі сустракаўся з ім у Крамлі ў сакавіку, і неаднаразова казаў міністру замежных спраў Лаўрову: сытуацыя вельмі дрэнная, але, паверце мне, яна можа пагоршыцца, і гэта толькі што адбылося».

На думку Тылерсана, вынікі галасаваньня ў Кангрэсе дазваляюць зрабіць выснову, што грамадзяне ЗША падтрымліваюць новыя санкцыі супраць Крамля. Пры гэтым дзяржсакратар упэўнены, што амэрыканцы таксама падтрымліваюць і жаданьне адміністрацыі Трампа наладзіць стасункі з Масквой:

«Я ня думаю, што амэрыканцы хочуць, каб у нас былі дрэнныя адносіны зь велізарнай ядзернай краінай, але я мяркую, што яны раздражнёныя, і гэта шмат у чым ёсьць вынікам таго, што мы так і ня ўбачылі тых паляпшэньняў у стасунках з Расеяй, якія мы ўсе хацелі б убачыць».

Ён дадае: з моманту інаўгурацыі новага прэзыдэнта ЗША яго адміністрацыя «максымальна зразумела» дала зразумець Расеі, што «мы хочам працаваць з вамі, але вы самастойна мусяць зрабіць нейкія крокі, каб адказаць на нашы апасеньні».

У бліжэйшыя выходныя Тылерсан мае сустрэцца з Лаўровым падчас форуму Асацыяцыі краінаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі ў Маніле. Як удакладніў Тылерсан, яны ўжо размаўлялі па тэлефоне пасьля таго, як было абвешчанае рашэньне Крамля аб выдварэньні з Расеі сямі з паловай соцень амэрыканскіх дыпляматаў. Размова, кажа Тылерсан, была «без усялякай агрэсіі», міністры «разумеюць сваю адказнасьць» і «спрабуюць знайсьці спосабы аднавіць больш цёплыя стасункі».

Акрамя таго, Тылерсан заявіў, што ЗША «не імкнуцца да зьмены ўлады і каляпсу рэжыму» Паўночнай Карэі, а хацелі бы на нейкім этапе ўступіць у дыялёг з Пхеньянам, але КНДР прадстаўляе «непрымальную пагрозу», на якую даводзіцца адказваць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG