Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША падтрымаў новыя санкцыі супраць Расеі. Законапраект мае падпісаць Трамп


Сэнат ЗША 27 ліпеня амаль аднагалосна прагаласаваў у падтрымку новых санкцый супраць Расеі.

Законапраект, які паступіў з Палаты прадстаўнікоў, падтрымалі 98 заканадаўцаў, супраць былі двое. Цяпер дакумэнт паступае ў Белы дом, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае 10 дзён, каб альбо падпісаць яго альбо вэтаваць.

Гэты законапраект зьяўляецца першым буйным зьнешнепалітычным дакумэнтам, ухваленым Кангрэсам падчас праўленьня Трампа, які падчас выбарчай кампаніі і ў пачатку сваёй кадэнцыі заяўляў аб магчымасьці паляпшэньня адносін з Расеяй. Дзеяньні Трампа ў гэтай плоскасьці цяпер стрымлівае расьсьледаваньне сьцьвярджэньняў, нібыта Расея імкнулася дапамагчы Трампу на выбарах.

Як гаворыцца ў законапраекце, санкцыі накіраваныя на тое, каб пакараць Расею за магчымае ўмяшаньне ў выбары, за агрэсію ва Ўкраіне і падтрымку сірыйскага ўраду ў крывавай грамадзянскай вайне. Калі Трамп вырашыць скарыстацца правам вэта, чакаецца, што абедзьве палаты Кангрэсу ЗША змогуць гэтае вэта пераадолець.

Пуцін неаднаразова адмаўляў умяшаньне Расеі ў амэрыканскую выбарчую кампанію, а 27 ліпеня заявіў, што Масква прыме захады ў адказ на новыя санкцыі, паколькі «немагчыма бясконца цярпець хамства ў адносінах да нашай краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG