Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фронтмэнам нацыянальнага дня Беларусі на «ЭКСПА-2017» будзе Кабякоў


Павільёны "ЭКСПА-2017" у Астане

Цягам 12-14 жніўня прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў будзе знаходзіцца з працоўным візытам у Казахстане.

Як паведамляе прэсавая служба ўраду, 13 жніўня ў яго заплянавана сустрэча з казахстанскім калегам Бактыжанам Сагінтаевым. Кіраўнікі ўрадаў возьмуць удзел у адкрыцьці выставы «MadeinBelarus. Astana» і беларуска-казахстанскім бізнэс-форуме.

Гэтаксама Андрэй Кабякоў паўдзельнічае ў афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця нацыянальнага дня Рэспублікі Беларусь у рамках Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «ЭКСПА-2017».

14 жніўня старшыня беларускага Саўміну будзе ўдзельнічаць у пасяджэньні Эўразійскага міжурадавага складу. Сярод іншага ўдзельнікі разгледзяць праект пагадненьня аб мэханізме нагляду за таварамі ў рамках саюзу.

У гэты ж дзень заплянавана сумеснае наведваньне прэм’ер-міністрамі краін-удзельніц ЭАЭС павільёнаў дзяржаў-чальцоў на «ЭКСПА-2017».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG