Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касманаўт Навіцкі асацыюе сябе зь беларускім зубрам


Алег Навіцкі з калегамі-касманаўтамі
Алег Навіцкі з калегамі-касманаўтамі

Касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі перадаў у Музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці рэчы, якія пабывалі зь ім у космасе.

Найперш, як паведамляе БелТА, гэта цяперашні дзяржаўны сьцяг і палётны касьцюм.

«Калі я ляцеў у космас другі раз, то ня мог не паспрабаваць узяць з сабой сьцяг сваёй роднай краіны, сваёй зямлі. У космас нельга браць усё, што заўгодна, ёсьць пэўны пералік асабістых рэчаў, прычым іх агульная вага не павінна быць большай за 1 кіляграм, а аб’ём — ня больш за 0,5 літра. Але мне ўдалося ўмясьціць у вызначаныя рамкі практычна ўсё — сьцяг, лісты, фатаграфіі, маленькія сувэніры ад сяброў і блізкіх».

Апроч сьцяга, па словах Навіцкага, ён падарыў музэю імянны палётны касьцюм, адмыслова пашыты і падагнаны па памеры. Таксама туды перададзеныя рэчы для выратаваньня касманаўтаў у выпадку пасадкі ў незаплянаваным месцы — цеплаахоўны касьцюм, які вытрымлівае тэмпературы мінус 50-60 градусаў, а таксама касьцюм для выратаваньня экіпажу ў выпадку прывадненьня і цечы спускальнага апарату.

Паводле Алега Навіцкага, сярод іншага можна будзе пабачыць фатаграфіі працэсу падрыхтоўкі, уласна палёту, а таксама эмблему экіпажу. На ёй намаляваны касьмічны карабель і эмблемы дзяржаваў, родных удзельнікам экспэдыцыі: Пэгі Ўітсан (ЗША) — амэрыканскі арол, Томас Пэске (Францыя) — леонскі леў, Алег Навіцкі — беларускі зубар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG