Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскі прэм’ер-міністар едзе ў Беларусь па новыя гумовыя боты


Прэм'ер-міністар Аўганістану Абдула Абдула

Цягам 15–17 жніўня ў Беларусі з афіцыйным візытам будзе знаходзіцца прэм’ер-міністар Аўганістану Абдула Абдула. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Савету міністраў.

Кіраўнік выканаўчай улады Аўганістану правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым у вузкім і пашыраным складзе. Па выніках сустрэчы будуць падпісаныя міждзяржаўныя пагадненьні.

Плянуецца, што Абдула Абдула наведае шэраг прамысловых і аграрных прадпрыемстваў краіны — МТЗ, МАЗ, «Амкадор», «БелОМА», камбінат «Дзяржынскі».

У якасьці культурнай праграмы беларускі бок прапанаваў госьцю наведаць музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

З улікам нестабільнай сытуацыі ў Аўганістане аб’ём таваразвароту Беларусі з гэтай краінай зусім невялікі. Калі меркаваць па апошніх гадах, у сярэднім гэты паказьнік вагаецца ў межах 15–20 мільёнаў даляраў.

Аснову беларускага экспарту складаюць нафтапрадукты, трактары, грузавыя аўтамабілі, шыны, запчасткі. Амаль на 1 мільён даляраў пастаўляецца гумовы абутак.

З Аўганістану завозіцца пераважна сьвежая і сушаная садавіна.

XS
SM
MD
LG