Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Польшчы: У пачатку Другой усясьветнай вайны СССР вінаваты ня меней за Нямеччыну


Уладзімер Макей і Вітальд Вашчыкоўскі, міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы

СССР разам зь Нямеччынай «значна паспрыялі» пачатку Другой усясьветнай вайны, цытуе Rzeczpospolita міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага.

«Неабходна памятаць, што Савецкі Саюз значна паспрыяў разьвязаньню Другой усясьветнай вайны і ўварваўся ў Польшчу нароўні зь Нямеччынай. Такім чынам, ён таксама адказны за пачатак той вайны», — сказаў Вашчыкоўскі.

Такую заяву кіраўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства зрабіў у адказ на выказваньне расейскага амбасадара Сяргея Андрэева пра тое, што Польшча павінна захоўваць помнікі савецкім салдатам «у падзяку за вызваленьне ад нацызму».

17 ліпеня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў папраўкі ў закон аб зносе помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку мэмарыялаў у гонар Чырвонай арміі. У краіне налічылі блізу паўтысячы помнікаў, якія неабходна зьнесьці.

Супраць такой ініцыятывы выказалася ня толькі Расея, а і Беларусь. Афіцыйны Менск заклікаў не дапусьціць скажэньня гісторыі і апаганеньня памяці герояў Другой усясьветнай вайны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG