Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі пачнуць прыбываць у Беларусь 15 жніўня


Ілюстрацыйнае фота

У межах плянавай падрыхтоўкі да расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» 21–25 жніўня адбудуцца супольныя папярэднія вучэньні расейскіх і беларускіх вайскоўцаў з удзелам органаў вайсковага кіраўніцтва і злучэньнямі тылавога і тэхнічнага забесьпячэньня.

Паводле Міністэрства абароны Беларусі, на вучэньнях будзе адпрацаванае тэхнічнае прыкрыцьцё аб’ектаў на ўчастках ваенна-аўтамабільных дарогаў; эвакуацыя, рамонт і аднаўленьня няспраўнай тэхнікі і ўзбраеньня; разгортваньне палявога магістральнага трубаправода, а таксама ўчасткаў масавай запраўкі тэхнікі.

15 жніўня ў Беларусь пачнуць прыбываць расейскія вайскоўцы. Яны прыбываюць, паводле міністэрства, «дзеля стварэньня рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеяньняў сілаў і сродкаў тылавога і тэхнічнага забесьпячэньня ў час вучэньня». Колькі вайскоўцаў прыбудзе, калі яны зьедуць і ці зьедуць да пачатку «Захаду», не паведамляецца.

Раней прадстаўнікі ўсіх суседзяў Беларусі, акрамя Расеі, выказвалі занепакоенасьць наконт вучэньняў «Захад». У прыватнасьці, трывогу выклікала тое, што расейскія войскі могуць пасьля вучэньняў застацца ў Беларусі.

Сівіцкі: «Расейская эліта лічыць, што афіцыйны Менск, які заляцаецца да Захаду, — здраднік»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG