Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША накіруюць у Эстонію 150 дэсантнікаў на час вучэньняў «Захад-2017»


Архіўнае фота
Архіўнае фота

ЗША накіруюць у Эстонію на час расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» роту паветраных дэсантнікаў. 150 вайскоўцаў прыбудуць у Эстонію ў канцы жніўня. Пра гэта паведаміў галоўны штаб Сіл абароны Эстоніі, перадае агенцтва BNS.

Сумесныя плянавыя вучэньні Расеі і Беларусі «Захад-2017» адбудуцца з 14 па 20 верасьня. У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што ў манэўрах возьмуць удзел каля 13 тысяч вайскоўцаў. Раней краіны Балтыі выказалі сваю занепакоенасьць тым, што пад прыкрыцьцём вучэньняў Расея можа паставіць у Беларусь ўзбраеньне для іншых апэрацый. У NATO паведамілі, што маюць намер уважліва сачыць за вучэньнямі «Захад-2017».

10 фактаў і меркаваньняў пра вучэньні «Захад-2017»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG