Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зьнішчылі рэгіянальнага лідэра «Ісламскай дзяржавы» ў Аўганістане


Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі службы бясьпекі ў Аўганістане патрулююць мясцовасьць
Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі службы бясьпекі ў Аўганістане патрулююць мясцовасьць

Абдул Рахман быў забіты ў выніку паветранага ўдару ў правінцыі Кунар.

Прадстаўнікі аўганскіх і амэрыканскіх вайскоўцаў у нядзелю пацьвердзілі зьнішчэньне рэгіянальнага лідэра «Ісламскай дзяржавы» ў Аўганістане ў выніку амэрыканскага паветранага ўдару ў правінцыі Кунар на ўсходзе краіны, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Амэрыканскія і аўганскія сілы пацьвердзілі сьмерць правінцыйнага эміра „Ісламскай дзяржавы ў Харасані“ Абдула Рахмана», — гаворыцца ў заяве амэрыканскіх сілаў у Аўганістане.

Рахман і тры іншыя завадатары групоўкі былі ліквідаваныя ў чацьвер у раёне Дара-і-Печ правінцыі Кунар, адзначаецца ў заяве.

Абдул Рахман лічыўся патэнцыйным кандыдатам у лідэры «Ісламскай дзяржавы» ў Аўганістане пасьля зьнішчэньня былога завадатара групоўкі Абу Саіда, які загінуў у выніку авіяўдару амэрыканскіх вайскоўцаў у ліпені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG