Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане забіты лідэр «Ісламскай дзяржавы»


Амэрыканская авіяцыя нанесла ўдар па базе джыгадыстаў ў правінцыі Кунар на ўсходзе Аўганістану. Агенцтва Reuters паведаміла ў нядзелю, 13 жніўня, што забітыя некалькі высокапастаўленых камандзераў. У выніку авіяўдару загінуў Абдул Рахман, прадстаўнік «Ісламскай дзяржавы» у Кунары. Амэрыканскі генэрал Джон Нікалсан заявіў у Кабуле, што забойства Рахмана стала яшчэ адным ударам па сілах «Ісламскай дзяржавы».

Пры авіярэйдзе забітыя таксама трое камандзераў джыгадысцкіх фармаваньняў. Генэрал Нікалсан паабяцаў дамагчыся перамогі ў Аўганістане да канца 2017 года.

У красавіку сёлета амэрыканскае камандаваньне ўжыла ў Аўганістане 10-тонную фугасную бомбу, названую «маці ўсіх бомбаў». Яе скінулі на ўмацаваную базу джыгадыстаў ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Аўганістану, блізу пакістанскай мяжы. Амэрыканскія вайскаводы лічаць гэтую акцыю адным з найбольш эфэктыўных удараў па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Аўганістане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG