Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай абураны набліжэньнем карабля ЗША да востраву ў Паўднёва-Кітайскім моры


Эсьмінец «Джон С. Маккейн»
Эсьмінец «Джон С. Маккейн»

У кітайскім МЗС заявілі, што гэта падрывае сувэрэнітэт краіны.

Кітай выказаў «глыбокую незадаволенасьць» праз тое, што вайсковы карабель ЗША прайшоў міма аднаго з пабудаваных Пэкінам штучных астравоў у стратэгічным Паўднёва-Кітайскім моры. Гэты манэўр амэрыканцы зрабілі ў межах апэрацыі ВМС ЗША па забесьпячэньні свабоды суднаходзтва.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што гэты крок з боку ЗША падрывае сувэрэнітэт Кітаю і ставіць пад пагрозу бясьпеку перадавых сіл з абодвух бакоў.

Кітай прад’яўляе правы амаль на ўсё Паўднёва-Кітайскае мора. Ён рэгулярна пратэстуе супраць апэрацыяў, якія адміністрацыя прэзыдэнта Трампа працягвае збольшага з мэтай супакоіць хаўрусьнікаў, якія вядуць тэрытарыяльныя спрэчкі з Пэкінам.

Прадстаўнік ВМС у інтэрвію Associated Press паведаміў, што эсьмінец «Джон С. Маккейн» прайшоў міма рыфа Місчыф у чацьвер, але не дадаў падрабязнасьцяў.

Гэн Шуан заявіў, што кітайскія ваенна-марскія сілы «ідэнтыфікавалі амэрыканскае ваеннае судна, далі яму папярэджаньне і вымусілі яго пакінуць раён здарэньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG