Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90 працэнтаў амэрыканцаў бачаць у Расеі пагрозу для ЗША


Пераважная большасьць амэрыканцаў лічаць, што Расея зьяўляецца пагрозай для ЗША — пра гэта сьведчаць вынікі нядаўняга сацыялягічнага апытаньня.

Паводле апублікаваных 10 жніўня вынікаў, амаль 90% рэспандэнтаў лічаць, што Расея ўяўляе сабой «вельмі сур’ёзную», «умераную» або «слабую» пагрозу для ЗША. 10% апытаных мяркуюць, што Расея не стварае пагрозы наогул.

Апытаньне праводзілася па тэлефоне з 3 па 6 жніўня прадстаўнікамі кампаніі SSRS на замову тэлеканалу CNN. Былі апытаныя 1018 рэспандэнтаў.

У 2009 годзе 68% амэрыканцаў лічылі, што Расея пагражае ЗША, тады як 31% ня бачылі ў ёй пагрозы. У 1983 годзе 96% амэрыканцаў бачылі пагрозу ў СССР.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG